28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыж застанецца без свінакомплекса пад Маладзечнам

27

Грамадскасць прымусіла ўлады адмовіцца ад будаўніцтва свінакомплексу на 100 тысяч галоў каля Маладзечна.

Пра гэта паведаміў «Радыё Свабода» першы намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама Генадзь Бажко.

Планы будоўлі выклікалі шырокую рэакцыю ў грамадстве. Супраць будаўніцтва свінакомплекса сабралі некалькі сотняў подпісаў.

1 снежня ў Маладзечанскім райвыканкаме прайшлі грамадскія слуханні.

Аднак магчымасць будаўніцтва другога свінакомплекса кампаніі «Вялес-Міт», якая належыць алігарху Юрыю Чыжу, на пляцоўцы каля вёскі Соўлава ў Маладзечанскім раёне ўсё яшчэ разглядаецца.

Адным з ініцыятараў хвалі грамадскага пратэсту супраць будаўніцтва свінакомплексаў стаў жыхар Валожынскага раёна Уладзіслаў Юркоў. Ён жыве ў двух кіламетрах ад меркаванай пабудовы комплексу ў раёне вёскі Соўлава:

«Я думаю, што мясцовыя ўлады прыслухаліся да грамадскасці. Мы спрабавалі данесці свае меркаванне пра тое, што будаўніцтва гэтых свінакомплексаў нас не задавальняе. На грамадскіх слуханнях 1 снежня 99,9% людзей былі супраць гэтага будаўніцтва. Думаю, што гэтая праблема многіх хвалюе ў Маладзечне - там жыць і начальству, і не начальству».

Уладзіслаў Юркоў паведаміў, што пад петыцыяй на сайце change.org супраць будаўніцтва абодвух свінакомплексаў падпісалася каля 5 тысяч чалавек. Яшчэ некалькі сотняў зваротаў размешчаныя праз рэсурс zvarot.by. Сярод аднавяскоўцаў і жыхароў суседніх вёсак удалося сабраць больш за сто подпісаў.

«Я спадзяюся, што яны таксама прыслухаюцца да меркавання тых людзей, якія жывуць каля Соўлава. Тут, вядома, жыве нашмат менш людзей, але гэта такія ж людзі, як і ў Маладзечне. У іх ёсць дзеці, здароўе, мары, жаданне жыць далей ад гэтых свінакомплексаў. У кіламетровую зону ад будучай пабудовы ўваходзяць вёскі Рудзеншчына, Высокае, Ленкаўшчына. Шмат вёсак уваходзіць у двухкіламетровую зону. У адпаведнасці з рэспубліканскімі нормамі так не павінна быць. Мы спадзяемся, што калі такія комплексы будуць пабудаваныя, то ў адпаведнасці з прынятымі нормамі», - заявіў ён.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках