29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў папярэдзілі пра падаражэнне хлеба

8
Расейцаў папярэдзілі пра падаражэнне хлеба

Хлеб у Расеі можа падаражэць на 10%.

Нягледзячы на тое, што ў гэтым годзе Расея сабрала адзін з самых вялікіх ураджаяў збожжа, пастаўшчыкі хлеба ўжо апавясцілі найбуйнейшых рытэйлераў аб росце закупных коштаў. Кіраўнік замежных камунікацый сеткі «О'кей» Арцём Глушчанка распавёў «Коммерсанту», што контрагенты заяўляюць аб павышэнні закупачнага кошту ў сярэднім на 5-10%. З ягоных слоў, пастаўшчыкі тлумачаць гэта ростам цаны на муку, дрожджы і цукар, замежную сыравіну, упаковачныя матэрыялы і транспартныя выдаткі.

З лістапада аналагічныя апавяшчэнні атрымліваюць у X5 Retail Group (сеткі «Пяцёрачка», «Скрыжаванне», «Карусель»), з кастрычніка - сетка «Дыксі».

Некаторыя вытворцы хлеба і хлебабулачных вырабаў ужо павысілі свае цэны. Так, са слоў гендырэктара калінінградскага Першага хлебазавода Алы Ашыткавай, са снежня кампанія вымушаная падняць кошт хлебабулачных вырабаў прыкладна на 8%.

У Мінпрамгандлю РФ заявілі, што сур'ёзных ваганняў цэн на хлеб не адзначаюць. У ФАС запэўніваюць, што рынкі хлеба і хлебабулачных вырабаў знаходзяцца пад пільнай увагай ведамства, і пакуль скаргаў ад гандлёвых сетак аб павышэнні вытворцамі коштаў на хлеб і хлебабулачныя вырабы не паступала.

Цана на пшаніцу на расейскім рынку з пачатку сезона вырасла на 50% у рублёвым выразе. Чакаецца і далейшы рост кошту збожжа - як праз дэвальвацыю рубля, так і дзякуючы магчымаму павелічэнню кошту на сусветным рынку. Кіраўнік Расейскага збожжавага саюза Аркадзь Злачэўскі тлумачыць, што кошт збожжа на ўнутраным рынку фармуецца на падставе сусветных коштаў у даляравым выразе. Адсюль прамая сувязь паміж коштам збожжа ўнутры краіны і курсам даляра.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках