19 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі з'явіліся «зялёныя чалавечкі»

123

У Гомелі былі заўважаныя жаўнеры з Бранска ў форме без апазнавальных знакаў.

Пра гэта charter97.org паведаміў актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта.

«Учора я ішоў у раёне вакзалу і ўбачыў жаўнераў. Звярнуў увагу на тое, што ў іх форма не такая, як у нас, а менавіта - зімовыя шапкі зялёнага колеру і яны без апазнавальных знакаў і шаўрон. Я падышоў спытаць, хто яны такія і ці беларуская гэта форма. Атрымаў адказ: «Мы - расейцы». Спытаў адкуль менавіта, адказалі - з Бранска. Далей я спытаў, ці будуць нейкія вучэнні, а яны адказалі: «Не, будзе вайна, у нас ратацыя і падрыхтоўка», - распавёў ён.

За афіцыйным каментаром журналіст charter97.org звярнуўся да прэс-сакратара міністэрства абароны Уладзіміра Макарава.

«Я некалькі разоў пісаў з нагоды таго, што ўсе інсінуацыі «Хартыі'97» былі і застаюцца інсінуацыямі. Сапраўды гэтак жа, як па Уруччы не ходзяць галодныя танкісты. Калі хтосьці ўбачыць галоднага танкіста дзе-небудзь у Беларусі - гэта будзе больш чым забаўна. Па-другое, не было выпадку, каб хто-небудзь з прапаршчыкаў адарваў галаву котцы. Таму, ніякіх «зялёных чалавечкаў» па вызначэнні ў Беларусі няма і быць не можа», - заявіў ён.

«Зялёнымі чалавечкамі» з нядаўняга часу называюць расейскіх вайскоўцаў. 2 сакавіка 2014 у Крыме з'явіліся тысячы невядомых, узброеных сучаснай расейскай зброяй і тэхнікай, людзей без апазнавальных знакаў. Паводле ўскосных прыкметах - гэта былі вайскоўцы Расейскай Федэрацыі, аднак расейскія галоўнакамандуючы Уладзімір Пуцін і міністр абароны Сяргей Шайгу адмаўлялі іх прыналежнасць да ўзброеных сіл РФ, нягледзячы на шматлікія фота- і відэадовады. Пасля гэтага расейскіх ваенных пачалі называць «зялёнымі чалавечкамі».

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках