19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэры грамадзянскай супольнасці заклікалі выбраць рэктарам ЕГУ беларуса

13
Лідэры грамадзянскай супольнасці заклікалі выбраць рэктарам ЕГУ беларуса

37 дзеячаў грамадства і культуры, лідэраў грамадзянскай супольнасці заклікалі абраць рэктарам ЕГУ грамадзяніна Беларусі.

Пра гэта піша «Наша Нiва».

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце вызначаныя выбары рэктара. Магчыма, пастанова будзе прынятая ўжо на гэтым тыдні. Як стала вядома з крыніцы ў ЕГУ, сярод кандыдатаў - 66-гадовы выконваючы абавязкі рэктара ЕГУ Дэвід Полік (ЗША), 67-гадовы фізік Аляксандр Мілінкевіч, 56-гадовы гісторык Алесь Краўцэвіч, 44-гадовая філосаф Таццяна Шчытцова.

Выбіраць рэктара будзе Агульны сход сузаснавальнікаў.

Такім чынам, на пасаду рэктара ўніверсітэта ў выгнанні прэтэндуюць як беларусы, так і «вараг». Ад таго, хто стане рэктарам, будзе залежаць стратэгія далейшага развіцця ўніверсітэта, які ў апошнія гады скалыналі спрэчкі і гучныя звальненні.

Вядомыя грамадскія дзеячы нашай краіны заклікалі выбраць рэктарам грамадзяніна Беларусі.

«Еўрапейскі гуманітарны універсітэт - тая навучальная ўстанова, з якой беларускае грамадства заўсёды звязвала свае надзеі на падрыхтоўку нацыянальнай эліты, - гаворыцца ў звароце. - Сёння ЕГУ стаіць перад надзвычай важным выбарам - новага рэктара, ад якога будуць залежаць шляхі развіцця ўніверсітэта.

Заклікаем захаваць «беларускае сэрца» ЕГУ. Заклікаем выбраць рэктарам ЕГУ грамадзяніна Беларусі».

Зварот падпісалі:

Алексіевіч Святлана, пісьменніца

Антусевіч Сяргей, намеснік старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў

Бяляцкі Алесь, праваабаронца

Булгакаў Валер, кандыдат філасофскіх навук

Вардамацкі Андрэй, прафесар, доктар сацыялагічных навук

Вячорка Вінцук, кандыдат філалагічных навук, Таварыства беларускай школы

Вадалажская Таццяна, каардынатар Лятучага універсітэта, кандыдат сацыялогіі

Вайтовіч Аляксандр, акадэмік, былы прэзідэнт НАН Беларусі

Гарэцкі Радзім, геолаг, акадэмік НАН Беларусі

Грыцкевіч Анатоль, доктар гістарычных навук, прафесар

Гурневіч Дзмітрый, тэлеканал «Белсат», журналіст

Дынько Андрэй, рэдактар NN.BY/»Наша Ніва»

Ягораў Андрэй, каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Запруднік Ян, доктар гістарычных навук

Казакевіч Андрэй, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера», каардынатар Кангрэса даследчыкаў Беларусі, доктар палітычных навук

Колас Уладзімір, старшыня Рады інтэлігенцыі

Крывы Яраслаў, рэдактар часопіса беларускіх даследаванняў, дырэктар Астрагорскага цэнтра, доктар права

Ластоўскі Аляксей, каардынатар Беларускага Калегіюму, кандыдат сацыялагічных навук

Ліпай Аляксандр, кіраўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН

Літвіна Жанна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў

Макоўская Алена, каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Мацкевіч Уладзімір, кіраўнік Савета міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», кандыдат філасофскіх навук

Надсан Аляксандр, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, дырэктар скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане, ганаровы доктар ЕГУ

Някляеў Уладзімір, паэт

Арлоў Уладзімір, пісьменнік, гісторык

Пашкевіч Аляксандр, рэдактар часопіса «Arche», кандыдат гістарычных навук

Пятровіч Барыс, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

Пачобут Андрэй, журналіст, актывіст Саюза палякаў Беларусі

Радзіна Наталля, рэдактар сайта Charter97.org

Салошкін Дзмітрый, лекар

Слуцкая Юлія, кіраўнік Бюро салідарнасці з Беларуссю (Варшава)

Стужынская Вольга, кіраўнік «Офіса за дэмакратычную Беларусь» (Брусель)

Сурвіла Івонка, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Трусаў Алег, старшыня Таварыства беларускай мовы, дацэнт, кандыдат гістарычных навук

Хадановіч Андрэй, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра

Шыдлоўская Ніна, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Шушкевіч Станіслаў, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках