24 красавiка 2024, Серада, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала маштабныя вайсковыя вучэнні на мяжы з Украінай

31
Расея пачала маштабныя вайсковыя вучэнні на мяжы з Украінай

Міністэрства абароны РФ пачало праводзіць «маштабныя зборы» кіруючага складу побач з украінска-расейскай мяжой.

У «зборах» возьмуць удзел каля 200 генералаў і афіцэраў.

Пра гэта заявіла прэс-служба Паўднёвай вайсковай акругі РФ, паведамляе BBC-Расея.

Расея не збіраецца выводзіць войскі з Украіны і перакрываць мяжу.

«Збор пройдзе ў Растоўскай вобласці і працягнецца да 17 снежня. Усяго ў ім бяруць удзел бдізу 200 генералаў і афіцэраў упраўлення вайсковай акругі, агульнавайсковых аб'яднанняў, камандавання ВПС і супрацьпаветранай абароны (СПА), чыгуначных войскаў, Чарнаморскага флоту і Каспійскай флатыліі, камандзіры злучэнняў і воінскіх частак», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Акрамя лекцый і семінараў, удзельнікаў чакаюць практычныя вучэнні з баявой стральбой.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках