19 красавiка 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сурыкаў: Сумняваюся, што Лукашэнка пойдзе на выбары ў 2015 годзе

69
Сурыкаў: Сумняваюся, што Лукашэнка пойдзе на выбары ў 2015 годзе

Амбасадар Расеі заявіў пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«На гэты момант кіраўнік Беларусі не выказаў жадання балатавацца. І я нешта сумняваюся, што ён пойдзе. Але калі пойдзе, то я б яго асабіста як чалавек падтрымаў», - заявіў Сурыкаў.

Расейскі амбасадар таксама дадаў, што сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, паведамляе «Еўрарадыё».

На яго думку, гэтыя людзі не маюць шанцаў на перамогу ў 2015 годзе:

«Я шмат сустракаюся з палітыкамі. У тым ліку і апазіцыйнымі. Яны не могуць аб'яднацца, не маюць праграмы», - заявіў Аляксандр Сурыкаў.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі налета. Іх дакладная дата пакуль невядомая. З 1996 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках