18 красавiка 2024, Чацвер, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам-удзельнікам АТА дадуць украінскае грамадзянства

12

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прысвоіць украінскае грамадзянства замежнікам, якія ваявалі ў шэрагах сіл АТА.

Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў, выступаючы з трыбуны парламента, паведамляе УНIАН.

"Я падпішу ўказ аб прысваенні ўкраінскага грамадзянства тым замежнікам, якія ваююць за Украіну супраць расейскай агрэсіі", - заявіў ён.

Напярэдадні Парашэнка падпісаў указ аб прыняцці грамадзянства Наталляй Ярэська, Аляксандрам Квіташвілі і Айварасам Абрамавічусам, якія прэтэндуюць на пасады ў Кабінеце міністраў.

Нагадаем, каля 50 беларусаў у ліпені стварылі атрад «Пагоня». Гэта фарміраванне грамадзян Беларусі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў шэрагах украінскіх добраахвотных батальёнаў. Больш за 100 чалавек выказалі жаданне ўступіць у шэрагі атрада, аднак з меркаванняў бяспекі выбралі толькі дзясятую частку - правераных і надзейных людзей. «Пагоня» прадаўжае працу ў фарміраванні і навучанні новых груп добраахвотнікаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках