20 красавiка 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пакупнікоў у «Пятым элеменце» выклікалі АМАП

41

Амапаўцы прымусілі пакупнікоў пакінуць краму.

Праз «збой» касавых апаратаў, людзі так і не купілі тэхніку па старых цэнах. Пра гэта паведамляе чытач charter97.org.

«У менскай краме «5 элемент», якая знаходзіцца на праспекце Незалежнасці, 117 19 снежня ўтварыліся чэргі з жадаючых купіць бытавую тэхніку па старых цэнах. Нягледзячы на тое, што крама працуе да 21:00, дзесьці за дзве гадзіны да закрыцця касіры перасталі прымаць грошы ў пакупнікоў за ўжо выпісаныя і забраняваныя тавары, спаслаўшыся на тэхнічны збой касавых апаратаў. Пакупнікі, многія з якіх прастаялі ў чарзе паўдня, запатрабавалі прыняць аплату за выпісаную ім тэхніку ці хаця б працягнуць бронь тавару на наступны дзень, калі запрацуюць касавыя апараты. Але адміністрацыя крамы не ішла на кампраміс і ў рэшце рэшт выклікала міліцыю і спецназ, які доўга назіраў за падзеямі, а роўна а 21:00 вымусіў так і не атрымаўшых свайго тавару пакупнікоў пакінуць будынак», - напісаў ён.

Нагадаем, учорашняй пастановай Нацбанку быў уведзены падатак 30% пры куплі валюты. Цяпер курс даляра складае 14150, а курс еўра - 17400 беларускіх рублёў. Аднак сапраўдная дэвальвацыя, са сведчання эканамістаў, яшчэ наперадзе.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках