29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі металургічны завод спыніў працу

27

Рабочых БМЗ адправілі ў адпачынак да 12 студзеня.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства.

«У Жлобіне спыніўся БМЗ. Усіх выгналі за 2/3 акладу да 12 студзеня, акрамя плавільных цэхаў і «разліўкі», - паведаміла крыніца.

Супрацоўнікі БМЗ даслалі ў рэдакцыю загад «Аб прыняцці экстраных мер», у якім гаворыцца, што прычына спынення працы - пастанова ўрада краіны аб змене нормы абавязковага продажу валютнай выручкі, з 20 снежня да 50%.

Прадпрыемства, згодна з дакументам, прыпыняе усе плацяжы, акрамя неадкладных і звязаных з забеспячэннем вытворчасці.

Загад падпісаны генеральным дырэктарам БМЗ Анатолем Савенкам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках