25 красавiка 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскі санаторый «Беларусь» застаўся без кліентаў

19
Крымскі санаторый «Беларусь» застаўся без кліентаў

Санаторый «Беларусь» і ў наступным сезоне не дачакаецца кліентаў з Менска.

У 2014 годзе санаторый, размешчаны на Паўднёвым беразе Крыму, фактычна застаўся без кліенцкага «падсілкоўвання» з Беларусі. Пасля змены ўлады ва Украіне, пераходу паўвострава пад кантроль Расеі і абвастрэння праблемы асабістай бяспекі ў некаторых рэгіёнах нашай паўднёвай суседкі адпраўка турыстаў у Крым праз тэрыторыю Украіны амаль спынілася. Пераважная большасць адпачывальнікаў адмовілася ад паездкі на Чорнае мора ў дадзены рэгіён. Пуцёўкі ў здраўніцу на другі, трэці і чацвёрты кварталы не рэалізоўваліся. У выніку санаторый «Беларусь» вымушаны быў самастойна шукаць кліентуру, якой у сезоне-2014 было менш, чым раней, піша «Інтэрфакс».

Падобна на тое, у сезоне-2015 сітуацыя калі і зменіцца ў лепшы бок, то неістотна. У прыватнасці, паводле слоў дырэктара Рэспубліканскага цэнтра аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва пры Савеце Міністраў Беларусі Генадзя Балбатоўскага, у цэнтра ёсць дамова на рэалізацыю пуцёвак з Упраўленнем справамі прэзідэнта, ва ўласнасці якога знаходзіцца гэтая крымская здраўніца. Але на першы квартал 2015 пуцёўкі ў «Беларусь» выдзяляцца не будуць, «паколькі няма рэгулярных транспартных зносін».

- Магчымасць рэалізацыі пуцёвак для беларусаў на наступныя кварталы будзе залежаць ад сітуацыі ва Украіне, бяспекі транзіту пасажыраў, - адзначае спецыяліст. - Дарэчы, грашовыя сродкі на набыццё пуцёвак у Місхор прадугледжаныя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках