16 красавiка 2024, aўторак, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Менску: беларусаў заклікалі не плаціць падаткі

48

Анархісты правялі несанкцыянаваны пікет супраць антысацыяльных ініцыятыў уладаў.

У акцыі ўзялі ўдзел каля паўтара дзясятка чалавек. Пікет прайшоў паблізу рэстарана "Макдональдс" каля станцыі метро "Пушкінская", піша revbel.org.

Каля 18.25 8 снежня маладзёны разгарнулі банер "Улада рабуе народ". Яны запалілі фальш-фаеры і пачалі скандаваць: "Улада рабуе народ!", "На зарплаты грошай няма - на мянтоў сышоў бюджэт", "Ад уладаў толку няма - страйк наш адказ", "Плаціш падаткі - працягнеш ногі!" і іншыя.

Падчас акцыі яе ўдзельнікі раздавалі мінакам улёткі.

"Урад плануе павялічыць падатак з грамадзян і ўвесці падатак на беспрацоўных і пры гэтым павялічваць фінансаванне праваахоўных органаў, - заявіў у мегафон адзін з удзельнікаў акцыі. - Мы, анархісты, выступаем супраць такога разбою супраць народа. Кантраляваць і размяркоўваць бюджэт павінны тыя, хто сапраўды працуе, а не чыноўнікі, якім няма справы да нашых праблем".

Пікет доўжыўся не больш за пяць хвілін, ніхто затрыманы не быў.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках