20 красавiка 2024, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам абмяжуюць доступ у інтэрнэт-крамы

168
Беларусам абмяжуюць доступ у інтэрнэт-крамы

Нормы бязмытнага ўвозу тавараў з замежных інтэрнэт-крам будуць перагледжаныя.

Пра такую магчымасць заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Наваполацку, паведамяе «Інтэрфакс».

«Аб'ёмы (замоў беларусамі тавараў з замежных інтэрнэт-крам - ІФ) павялічваюцца. Будзе ўнесеная прапанова і прынятая пастанова ўрадам Беларусі, - заявіў ён, кажучы пра магчымыя змены нормаў увозу тавараў фізічнымі асобамі. – Што да інтэрнэт-гандлю, я б не хацеў пакуль агучваць лічбы».

Кіраўнік ДМК падкрэсліў, што пакуль рыхтуецца прапанова, якую плануецца ўнесці ва ўрад.

Цяпер пры замове ў інтэрнэт-краме, размешчанай за межамі Беларусі, жыхар краіны можа бязмытна атрымаць тавар на агульную суму 120 еўра цягам каляндарнага месяца, калі дастаўка замовы праводзіцца міжнародным паштовым адпраўленнем. У выпадку дастаўкі экспрэс-перавознікам норма бязмытнага ўвозу складае 10 еўра ў эквіваленце, але ўключае выдаткі на страхаванне і дастаўку.

Агулам кажучы аб існых цяпер нормах бязмытнага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Мытнага саюза, Шпілеўскі выказаў меркаванне, што яны занадта ліберальныя.

«Гэта ператвараецца ў прымежны бізнэс, у які ўцягнутыя дзясяткі тысяч чалавек. Яны, маючы добрую адукацыю, ні дня не прапрацавалі, жывуць толькі гэтым, - сказаў ён. - Я думаю, мы знойдзем агульную мову і агульныя падыходы (з партнёрамі МС у пытанні процідзеяння нелегальнаму бізнэсу)».

Напісаць каментар 168

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках