19 красавiка 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Ізраіля: Словы Шагала не адлюстроўваюць пазіцыю краіны

38
МЗС Ізраіля: Словы Шагала не адлюстроўваюць пазіцыю краіны

Выказванні амбасадара ў Менску Іосіфа Шагала не адлюстроўваюць пазіцыю дзяржавы Ізраіль.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС краіны Ігала Палмора. Яна апублікаваная на сайце амбасады Ізраіля ў Польшчы.

«Словы амбасадара ў Менску ні ў якай меры не адлюстроўваюць пазіцыю дзяржавы Ізраіль. У інтэрв'ю з амбасадарам Шагалам называюцца іншыя краіны, уключаючы Польшчу. Гэтыя словы выклікалі абурэнне сярод нашых сяброў. Мы выказваем шкадаванне ў сувязі з гэтым. Адпаведнае тлумачэнне ўжо дадзена па дыпламатычных каналах», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 6 лютага ў інтэрв'ю тэлеканалу RTVI Іосіф Шагал заявіў, што з пункту гледжання Ізраіля беларускія палітвязні з'яўляюцца крымінальнікамі.

«Тыя, каго лічаць палітвязнямі, - гэта чатыры чалавекі афіцыйна сёння. Чатыры чалавекі засталося, сядзяць у турме. Лукашэнка прапаноўвае ім напісаць прашэнне аб памілаванні, як у гісторыі з Хадаркоўскім: напішы просьбу - цябе выпусцяць. Яны не хочуць, аддаюць перавагу заставацца героямі ў турме», - сказаў амбасадар.

Ён таксама пракаментаваў заходнія санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Менска. «Галоўная краіна, якая ініцыявала прэсінг супраць Беларусі, - гэта Польшча. Дык вось, для прыкладу: Польшча, якая ініцыявала ўсе гэтыя санкцыі, мае з Беларуссю таваразварот 5 мільярдаў даляраў. Прынамсі, з аднаго боку, яны кажуць «правы чалавека парушаюць, дыктатар», а з другога - 5 млрд даляраў», - заявіў ён.

Заява была раскрытыкаваная сваякамі палітычных вязняў і апазіцыяй. Вядомыя беларускія палітыкі запатрабавалі адклікання амбасадара Шагала з Менска.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках