20 красавiка 2024, Субота, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Булгакаў: Майдан - галаўны боль для Лукашэнкі

22
Валерый Булгакаў: Майдан - галаўны боль для Лукашэнкі

Згадка беларускага кіраўніка пра падзеі ў Кіеве невыпадковая.

Такое меркаванне выказаў гісторык, палітолаг Валерый Булгакаў, каментуючы сайту charter97.org заяву Лукашэнкі аб недапушчальнасці Майдана ў Беларусі.

«Я хачу сказаць, што беларускі Майдан, а менавіта Плошча 2015 года з`яўляецца галаўным болем для беларускіх уладаў, і ўжо зараз сама гэтая праблематыка прысутнічае ў прамовах вышэйшай службовай асобы краіны. Па маіх інтуіцыях, беларускія спецслужбы і кампетэнтныя органы спрабуюць нейкім чынам прадухіліць той сцэнар, які меў месца ў 2010 годзе. Сітуацыя сапраўды вельмі неспрыяльная для ўладаў, таму што ўкраінскі вопыт паказвае, што масавыя пратэсты ў палітычным цэнтры краіне могуць прывесці да паралічу ўлады, да адставак і наогул да буйнога палітычнага крызісу, які можа мець наступства, напрыклад, у выглядзе змянення геапалітычнай арыентацыі той ці іншай дзяржавы», - сказаў ён.

Палітолаг лічыць, што сённяшняе супрацьстаянне ў Кіеве - гэта чарговы раўнд ва ўкраінскай барацьбе за вызваленне.

«Усё гэта адбываецца на фоне слабасці і бездапаможнасці кіруючай клікі, а таксама на фоне адсутнасці яркага лідарства сярод тых людзей, якія паўсталі і выбралі сваёй місіяй доўгатэрміновыя шматмесячныя пратэсты. І гэта, безумоўна, рэхам адгукаецца ў менскіх калідорах улады. Менавіта сённяшнія падзеі не з'яўляюцца лёсавызначальнымі, але гэта папросту паказвае, што Украіна непазбежна рухаецца ў кірунку свабоды як наступства еўраатлантычнага выбару і падобных рэчаў, а беларускае кіраўніцтва ўсур'ёз занепакоена ўкраінскім сцэнаром і будзе рабіць усё, каб у кароткатэрміновай будучыні ён не прайшоў», - мяркуе Валер Булгакаў.

Нагадаем, учора на нарадзе па праекце ўказа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» беларускі дыктатар перасцерагае прадпрымальнікаў «ад шантажу ўлады» ў сувязі са змяненнем умоў іх працы.

«Некаторыя палітыкі ад прадпрымальніцтва, хоць іх цяжка назваць палітыкамі, якія прадстаўляюць інтарэсы прадпрымальнікаў, спрабуюць шантажаваць ўладу, у тым ліку прэзідэнта. Вось чаго б я не раіў, так рабіць такія заявы ў сродках масавай інфармацыі, бо гэта можа проста вылезці бокам. Мяне палохаць бескарысна. Майдана мы не дапусцім ў нашай краіне», - заявіў кіраўнік.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках