18 лiстапада 2018, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Два тыдні без расейскай мовы (Відэа)

7

Да Міжнароднага дня роднай мовы студыя «Zvonka» прадставіла відэаролік «Не будзь залежным (Псіхааналітык)».

«Сёння ўжо два тыдні, як я не карыстаюся беларускай мовай», - прызнаецца галоўны герой роліка Алесь, якога іграе вядомы беларускі акцёр Раман Падаляка, перадае «Радыё Свабода».

Гэта прызнанне адбываецца ў фармаце пасяджэння псіхааналітычнага клуба, ролю кіраўніка якога выканаў мадэльер Саша Варламаў.

Сёння адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы, які абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА і прымеркаваны да дня гібелі ў Пакістане 21 лютага 1952 года пяці студэнтаў, якія змагаліся за дзяржаўны статус мовы бангла.