19 красавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кушнір, Цупер і Скардзіна атрымалі ордэны Айчыны III ступені

Кушнір, Цупер і Скардзіна атрымалі ордэны Айчыны III ступені

А біятланістцы Дар'і Домрачавай уручаная зорка Героя Беларусі.

Лукашэнка ўзнагародзіў алімпійскіх чэмпіёнаў Антона Кушніра, Алу Цупер і бронзавага прызёра Гульняў у Сочы Надзею Скардзіна ордэнамі Айчыны III ступені, перадае карэспандэнт БелТА.

Кіраўнік таксама ўручыў трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы беларускай біятланістцы Дар'і Домрачавай зорку Героя Беларусі.

"Ніякія словы не могуць перадаць тыя пачуцці, якія перапаўнялі нас падчас выступленняў Дар'і Домрачавай. Сіла, хуткасць, вытрымка, мужнасць, трапнасць, майстэрства зліліся ў трыумф вялікай спартсменкі. Трыумф, якога не ведала да гэтага часу планета", - сказаў ён.

"Заваяваўшы тры залатыя медалі на адной Алімпіядзе, ты, Даша, стала легендай сусветнага спорту. І твой спартыўны і грамадзянскі подзвіг ганараваны найвышэйшага звання Героя Беларусі. А ў нас іх зусім няшмат", - падкрэсліў Лукашэнка.

Фота: БелТА

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках