18 красавiка 2024, Чацвер, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК Украіны: Рэферэндум у Крыме незаконны

8
ЦВК Украіны: Рэферэндум у Крыме незаконны

Для правядзення рэферэндуму ў Крыме няма юрыдычнай базы.

Пра гэта заявіў чалец Цэнтральнай выбарчай камісіі Юрый Данчэнка ў каментары УНІАН.

Паводле інфармацыі прадстаўніка ЦВК, у законе аб усеўкраінскім рэферэндуме паказана, што закон аб мясцовых рэферэндумах страціў сілу. Юрый Данчэнка распавёў, што новы закон Рада яшчэ не распрацавала і таму ёсць супярэчнасці.

«У законе пра дэпутатаў мясцовых радаў ёсць пытанне аб іх адкліканні праз рэферэндум, а самога механізму рэферэндуму няма, - растлумачыў ён. - Таму гэта ўводзіць у зман некаторых людзей, якія, абапіраючыся на закон пра дэпутатаў мясцовых радаў, не бачаць таго, што ў нас няма закона аб мясцовым рэферэндуме».

Юрый Данчэнка нагадаў, што закон некалькі разоў уносіўся на разгляд у Раду, але яго да гэтага часу не прынялі.

«Калі сёння казаць, ёсць юрыдычная база ці не для правядзення рэферэндуму ў Крыме, можна адназначна казаць, што няма такой базы», - патлумачыў ён.

Нагадаем, Вярхоўны Савет Крыма ў чацвер прыняў пастанову аб правядзенні 25 траўня Усекрымскага рэферэндуму аб пашырэнні аўтаноміі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках