24 красавiка 2024, Серада, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія марпехі заблакавалі ўкраінскіх памежнікаў у Крыме

8
Расейскія марпехі заблакавалі ўкраінскіх памежнікаў у Крыме

На вышынях вакол базы памежнікаў размешчаныя снайперы.

Дзяржаўная памежная служба Украіны заяўляе аб спробе блакавання Севастопальскага атрада марской аховы.

Сталі вядомыя падрабязнасці аблогі ўкраінскіх памежнікаў у Крыме. Іх паведаміла прэс-служба ГПС Украіны.

«Раніцай 28 лютага адбылася спроба блакавання Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Каля 30 узброеных чалавек, якія не назваліся, на чатырох аўтамабілях прыбылі ў Севастопальскі атрад марскі аховы. Памежнікамі дадзеныя асобы былі ідэнтыфікаваныя як вайскоўцы 810-й брыгады марской пяхоты ЧФ РФ. Яны размясціліся перад КПП атрада і акружылі ўсе подступы. На вышынях вакол атрада размешчаныя снайперы», - адзначаецца ў паведамленні.

Пазней да КПП прыбыў кіраўнік групы расейскіх вайскоўцаў капітан 1 рангу Аляксандр Талмачоў. Ён заявіў, што патрабаванні блакавальных, каб ніхто не пакідаў частку. Яны нібыта выконваюць патрабаванні пастановы Савета бяспекі Крыма - не дапусціць захопу зброі экстрэмістамі. Пасля перамоваў з камандзірам атрада расейскія вайскоўцы адышлі на 25 метраў ад КПП і вядуць назіранне. На вышынях вакол атрада размешчаныя снайперы.

«Таксама сёння раніцай ракетны катэр ЧФ РФ «Іванавец» спыніўся на адлегласці 5-ці кабельтавых ад берага на рэйдзе Балаклаўскай бухты, быццам бы праз паломку рухавіка. Акрамя гэтага былі заўважаныя расейскія ваенныя верталёты, якія ажыццяўлялі пералёт з Керчанскага напрамку», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Па некаторых звестках, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Савета бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках