29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадзюсер «Авеля» пагражае судом за публікацыю «несапраўднага» сцэнара

95
Прадзюсер «Авеля» пагражае судом за публікацыю «несапраўднага» сцэнара

Сяргей Ждановіч параўнаў сябе з Квэнцінам Таранцінам.

Уладальнік кампаніі Nonstop MEDIA і генеральны прадзюсер нашумелага яшчэ да пачатку здымак фільма «Авель» заявіў у размове з «Еўрарадыё», што не выключае пазову ў суд за публікацыю сцэнара карціны.

«Што да ўсяго таго, што мы бачым у інтэрнэце (сцэнар фільма «Авель»), то я яшчэ падумаю, звярнуся да калег і мы параімся - як мы зробім з гэтым усім. Напрыклад, Таранціна за такія дзеянні падаў у суд на мільён даляраў», - заявіў ён.

Раней прадзюсер фільма заявіў, што не ведае аўтара тэксту, які з'явіўся ў інтэрнэце.

«Магу дакладна сказаць, што гэта сцэнар несапраўдны, - сказаў Ждановіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода». - Больш нічога каментаваць не буду».

Адказваць на пытанне, за што трэба караць у выпадку са сцэнаром «Авеля» (што выкралі і выклалі сапраўдны сцэнар або за тое, што выклалі фальшыўку), Сяргей Ждановіч адмовіўся. «Я не буду каментаваць», - сказаў ён.

Прадзюсер адмовіўся ад інтэрв'ю, матывуючы гэта тым, што трэба спачатку зрабіць фільм, паглядзець яго і толькі потым пра нешта сур'ёзна казаць і абмяркоўваць. І падкрэсліў, што здымкі, якія праходзілі ў Менску на Кастрычніцкай плошчы і каля Дома ўрада - не рэканструкцыя падзей 19 снежня 2010 года, калі праходзіла акцыя пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, у распараджэнні сайта charter97.org апынуўся поўны сцэнар фільма «Авель». Гісторыя распавядае пра тое, як місіянеры з магутнай таямніцай міжнароднай арганізацыі з дапамогай службы бяспекі кіраўніка Беларусі спрабуюць выратаваць свет.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках