28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: Шэнгенскія візы для беларусаў могуць патаннець

19
Еўракамісія: Шэнгенскія візы для беларусаў могуць патаннець

Кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў можа быць зменшаны, тэрмін іх выдачы скарочаны да 10 дзён, а працэдура атрымання спрошчаная.

«Беларусь афіцыйна адказала на запрашэнне пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕЗ. Дамоўленасці, падпісаныя ў выніку гэтых перамоваў, могуць меркаваць зніжэнне кошту візы для ўсіх беларусаў і адмену платы за іх атрыманне для некаторых катэгорый грамадзян», - гаворыцца ў адказе кіраўніка візавага аддзела Генеральнага дырэктарата ўнутраных спраў Еўрапейскай камісіі Яна дэ Чэстэра на зварот беларускіх грамадзянскіх арганізацый з заклікам спрасціць візавы рэжым, паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго, у сваім адказе Ян дэ Чэстэр паведаміў, што працэдура атрымання кароткачасовых візаў можа быць спрошчаная, тэрмін іх выдачы скарочаны да 10 дзён, а крытэры, па якіх будуць выдавацца шматразовыя візы дзеяннем больш за год, будуць выразна вызначаныя.

«Еўрапейская камісія надае вялікую ўвагу таму, каб беларускія грамадзяне маглі карыстацца выгодамі спрошчаных працэдур атрымання шэнгенскіх візаў у рамках Візавага кодэкса. Гэта ўключае магчымасць змяншэння платы за візы для некаторых катэгорый грамадзян», - гаворыцца ў лісце дэ Чэстэра.

Паводле інфармацыі Еўракамісіі, 47% віз, выдадзеных беларусам у мінулым годзе, былі шматразовымі, а 31,1% усіх віз, выдадзеных беларускім грамадзянам, былі бясплатнымі, што амаль на на 2% больш, чым у 2012 годзе.

Беларускія ўлады два гады не пагаджаліся на перамовы з ЕЗ па гэтым пытанні. Афіцыйная адгаворка: пагадненне з Еўропай аб рэадмісіі абавяжа прымаць не толькі ўласных грамадзян (з краін ЕЗ, па дадзеных Еўрастата, высылаецца штогод не больш за дзве тысячы беларусаў), але і прадстаўнікоў трэціх краін, якія праз беларуска-польскую ці беларуска-літоўскую мяжу нелегальна заехалі у ЕЗ, або засталіся на яго тэрыторыі на незаконных падставах. Многія з іх трапляюць у Беларусь з Расеі.

Зніжэнне кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў было і застаецца адным з галоўных патрабаванняў апазіцыі да еўрапейскіх палітыкаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках