24 красавiка 2024, Серада, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядучыя навін БТ і СТВ знайшлі працу ў Расеі

145

Адразу некалькі вядучых беларускіх дзяржканалаў звольніліся і з'ехалі працаваць на расейскім LifeNews.

Першая з іх і самая дасведчаная - вядучая «Столичного телевидения» Алена Міхалоўская, аддала беларускаму дзяржаўнаму ТБ дзесяць гадоў свайго жыцця, піша блогер d-zholik.

Яна нарадзілася ў 1977 годзе ў горадзе Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Некаторы час працавала ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя», з 2001 працавала на радыё, з 2003 года - карэспандэнт службы інфармацыі і вядучая інфармацыйных праграм СТВ, пазней перайшла на працу ў Белтэлерадыёкампанію, дзе некалькі гадоў з'яўлялася вядучай забаўляльных праграм на Першым нацыянальным канале і на спадарожнікавым «Беларусь ТВ». Праз некалькі гадоў зноў вярнулася на СТВ, дзе да апошняга часу вяла навіны «24 часа».

Алена Міхалоўская - адзіная з вядучых канала LifeNews і, напэўна, усяго тамтэйшага расейскага інфармацыйнага вяшчання, якая агучвае сур'ёзныя навіны перад шматмільённай аўдыторыяй з прыкметным сэксуальным макіяжам і ў адкрытых касцюмах з дэкальтэ.

Яшчэ адна наша суайчынніца, што пакінула беларускае дзяржтэлебачанне - Вікторыя Язерская.

Да свайго сыходу і пераезду ў Маскву яна некалькі гадоў прапрацавала ў Белтэлерадыёкампаніі вядучай навін і вячэрняй інфармацыйнай праграмы «Панарама». Скончыла ў 2011 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыялізацыі «рэжысура тэатральная».

Дадзеныя экс-супрацоўніцы беларускага дзяржаўнага тэлебачання выдатна ўпісваюцца ў агульную тэндэнцыю з масавым адтокам кадраў з Беларусі. Раней краіну пакінулі многія супрацоўнікі афіцыйных СМІ. Людзі з'язджаюць туды, дзе ім лепш жывецца, дзе ім значна больш плацяць, дзе іх цэняць, дзе ім дазволена развівацца, дзе іх ініцыятыву не душыць кіраўніцтва, дзе іх саміх не знішчае ўласная дзяржава.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках