28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Бялкоўскі: Пуціну беднаму мозг хворы звяло

35
Станіслаў Бялкоўскі: Пуціну беднаму мозг хворы звяло

Расейскі палітолаг мяркуе, што Уладзімір Пуцін падпісаў сабе смяротны прысуд.

Пра гэта Станіслаў Бялкоўскі піша ў сваім блогу на сайце «Сноб».

Прыводзім тэкст ягонага допісу цалкам:

«Мы вельмі доўга сядзелі і думалі, калі ж упадзе рэжым Уладзіміра Пуціна і як гэта можа здарыцца. Сёння Уладзімір Уладзіміравіч даў нам вычарпальны адказ на гэтае пытанне.

Я толькі што прыбыў з нарады інстытута судовай псіхіятрыі ім. Сербскага, дзе мы з калегамі правялі ацэнку падзей, якія адбываюцца. Мы паставілі Уладзіміру Пуціну дыягназ – гіпертаксічная шызафрэнія. Паводле псіхатыпу ён параноік, чалавек абарончай свядомасці. Але пад уплывам знешніх складаных падзей параноік можа стаць шызафрэнікам. Пуцін сапраўды разважыў, што ён вялікі чалавек і можа вяршыць лёс гісторыі. Ён не дурны, у чалавечым плане я яго паважаю, і больш за мяне яго, напэўна, не паважае ніхто. Але знешні імпульс уразіў псіхіку гэтага чалавека. Як гаварылася ў песні гурта «Ноль», «человеку бедному мозг больной свело». Гэтай пераломнай падзеяй была сочынская Алімпіяда. Пуцін настолькі верыў і чакаў, што стадыён «Фишт» абрынецца падчас цырымоніі адкрыцця або закрыцця- або што Расея прайграе Алімпіяду, што калі гэтага не здарылася, ён разважыў, што здольны на ўсё. У псіхіятрычнай літаратуры гэты феномен апісаны як кесарава вар'яцтва: калі чалавека нішто не абмяжоўвае, ён перастае асэнсоўваць, што ён робіць. Гэта сіндром, вельмі блізкі да гіпертаксічнай шызафрэніі. Жонка Пуціна яшчэ неяк стрымлівала яго вар'яцтва, але ён з ёю развёўся.

І вось мы маем ідэю ўвесці войскі ва Украіну. Ўтапіць расейскі Чарнаморскі флот можна двума-трыма ракетамі Пятага флоту ЗША, які знаходзіцца ў Бахрэйне. Для гэтага нават не трэба ўводзіць Пяты флот у Чарнаморскі басейн, трэба проста націснуць кнопачку і запусціць ракету. Мне вельмі цікава даведацца, дзе заўтра будуць Уладзімір Жырыноўскі і Генадзь Зюганаў - галоўныя курвы расейскай палітыкі. Паколькі прастытуцыя - занятак прафесійны, а не аматарскі, як толькі яны зразумеюць, што Пуціну канец, яны «захварэюць». Паглядзім, дзе яны будуць заўтра, - гэта вельмі важны індыкатар.

У мяне ёсць здагадка, што вось-вось усё скончыцца. Праблема ў адным: што прыйдзе на змену ўсім? Гэта значна больш важнае і трагічнае пытанне, чым падзенне Уладзіміра Пуціна, які нарэшце падпісаў свой смяротны прысуд. Якога, дарэчы, у яго ніхто не прасіў».

Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.

1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках