25 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка назвала прамову Пуціна ўзорам фашысцкай прапаганды

6
Цімашэнка назвала прамову Пуціна ўзорам фашысцкай прапаганды

Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка назвала зварот прэзідэнта РФ да Федэральнага сходу Расеі "фашысцкай прапагандай".

Пра гэта паведамляе DW.

"Тое, што мы бачылі, гэта фашызм чыстай вады, тым больш небяспечны, што ён прыйшоў, маскіруючыся фразамі аб дружбе народаў. Пагарда да іншай нацыі, выклікі ўсяму свету, хваравітая вера ва ўласную бязгрэшнасць у спалучэнні з адкрытай хлуснёй - гэта і ёсць фашысцкая прапаганда", - сказала Цімашэнка ў інтэрв'ю нямецкай газеце Bild у сераду, 19 сакавіка.

Лідэр партыі "Батьківщина" назвала самай вялікай памылкай Захаду той факт, што палітыкі ўспрынялі агрэсію Пуціна супраць Украіны як лакальны канфлікт. На думку Цімашэнка, гэтую агрэсію можна ігнараваць "дзеля міру ва ўсім свеце", але пры гэтым трэба разумець, што Пуцін хоча разбурыць існуючы светапарадак. "Ён пачаў сваю вайну супраць свету значна раней, калі падтрымаў падзел Малдовы, справакаваў разню ў Грузіі, узначаліў сусветны клуб дыктатараў і да канца абараняў яго членаў - ад Кадафі да Асада. Свет здзейсніў памылку, прагледзеўшы нараджэнне новай фашысцкай сістэмы. Калі свет працягне маўчаць, яму прыйдзецца скакаць пад дудку Пуціна", - мяркуе Цімашэнка.

На яе думку, Украіна павінна сама абараняць сябе ад агрэсіі. "Мы спадзяваліся на Будапешцкі мемарандум, які гарантаваў Украіне бяспеку, тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт. Мы змаглі пераканацца, што такія пагадненні і дамовы не функцыянуюць перад тварам такой нябачанай і істэрычнай агрэсіі. І ў нас сёння няма іншага выбару, акрамя як устаць тварам да твару супраць агрэсара. Мы павінны абараніць сваю , чаго б нам гэта не каштавала", - перакананая Цімашэнка.

Нагадаем, Пуцін у аўторак прыняў у склад Расеі Крым, тэрыторыя якога тры тыдні таму была занятая расейскімі войскамі і дзе ў нядзелю прайшоў незаконны "рэфэрэндум" за далучэнне да РФ.

Украіна ўжо заявіла, што падпісанае ў Маскве пагадненне аб далучэнні Крыма да Расеі, супярэчыць праву і разумнаму сэнсу, і заклікала міжнародную супольнасць прыняць меры супраць Крамля, які паквапіўся на тэрытарыяльную цэласнасць суседняй дзяржавы.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках