23 красавiка 2024, aўторак, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская правакацыя супраць «Правага сектара»

13
Расейская правакацыя супраць «Правага сектара»

«Правы сектар» не звяртаўся па дапамогу да лідара групоўкі «Каўказскі эмірат» Доку Умарава.

Пра гэта ў інтэрв'ю Радыё Свабода заявіў прэс-сакратар «Правага сектара» Арцём Скарападскі. Са слоў Скарападскага, гэтая інфармацыя з'явілася на старонцы «Правага сектара» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пасля таго, як быў узламаны акаўнт аднаго з адміністратараў.

«Наша старонка была на паўгадзіны заблакаваная. Таксама быў узламаны акаўнт аднаго з адміністратараў групы. Цяпер такой навіны на нашай старонцы няма. Арыгінальнымі навінамі групы з'яўляюцца толькі тыя, якія ў цяперашні час апублікаваныя», - кажа прадстаўнік «Правага сектара».

Са слоў Арцёма Скарападскага, пазіцыя «Правага сектара» з'яўляецца такой: «не паддавацца на правакацыі і першымі нічога не пачынаць, але мы гатовыя адказваць акупацыйным войскам Расейскай Федэрацыі, калі яны пачнуць баявыя дзеянні».

1 сакавіка на старонцы «Правага сектара» «Вконтакте» з'явіўся быццам бы заклік кіраўніка гэтай арганізацыі Дзмітрыя Яраша да лідара чачэнскіх і іншых паўночнакаўказскіх радыкальных ісламістаў у Расеі Доку Умарава «са зброяй у руках падтрымаць антырасейскія сілы ва Украіне». Паведамленне пра гэта адразу распаўсюдзілі расейскія сродкі масавай інфармацыі.

МЗС Расеі адрэагаваў на гэтую інфармацыю. «Украінскі нэафашыстовец Дзмітрый Яраш заклікаў на дапамогу тэрарыста Умарава. На такіх «дэмакратаў» ва Украіне робіць стаўку Захад? Будзе рэакцыя адтуль?» - Напісаў у сваім Twitter упаўнаважаны МЗС Расеі ў пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права Канстанцін Далгоў.

А лідар Чачні Рамзан Кадыраў лічыць, што Доку Умарава ўжо ліквідавалі, і паабяцаў Дзмітрыю Ярашу «выпісаць квіток туды ж».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках