12 жнiўня 2022, Пятніца, 11:39
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія жаўнеры праніклі ў вайсковыя часткі ў Крыме

26
Расейскія жаўнеры праніклі ў вайсковыя часткі ў Крыме

Расейскія вайскоўцы ў Крыме вывезлі зброю з двух вайсковых частак УСУ.

У Крыме расейскія вайскоўцы, пагражаючы выкарыстаць зброю, вывозяць з вайсковых частак Узброеных Сіл Украіны аўтаматы, пісталеты і зарады, а невядомыя «перамоўнікі» прапануюць украінскім вайскоўцам скласці зброю і перайсці на бок «законнай улады Крыму», паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» крыніца ў Мінабароны.

«Пад 21.20 1 сакавіка 2014 вайскоўцы Узброеных Сіл Расейскай Федэрацыі вывезлі зброю і боепрыпасы з размяшчэння 727-й асобнай радыёлакацыйнай роты тактычнай групы «Крым» Паветранага камандавання «Поўдзень» Паветраных Сіл Узброеных Сіл Украіны, дыслакаванай у горадзе Судак», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

«Папярэдне ўстаноўлена, што а 9.00 1 сакавіка 2014 30 узброеныя асобы, ідэнтыфікаваныя як жаўнеры УС РФ, праніклі на тэрыторыю вайсковай часткі. Агрэсію не праяўлялі, праводзілі патруляванне, не перашкаджалі паўсядзённай дзейнасці. Аднак, пад 20.30 у той жа дзень расейскія вайскоўцы абвясцілі патрабаванне камандаванню вайсковай часткі аб здачы зброі і боепрыпасаў, пагражаючы ў выпадку адмовы ўжыць зброю. А 21.20 зброю загрузілі на аўтамабіль і вывезлі з вайсковай часткі», - распавяла крыніца.

Акрамя таго, у ноч з 1 на 2 сакавіка 2014 года вайскоўцы УС Расеі захапілі навучальны цэнтр ВМС УС Украіны ў Севастопалі. «У цяпер з тэрыторыі ўкраінскай вайсковай часткі ў невядомым накірунку вывозяць зброю», - распавёў суразмоўца.

Акрамя таго, як адзначае крыніца, ва ўсе вайсковыя часткі Узброеных Сіл Украіны, дыслакаваныя на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым, на працягу мінулай ночы працягвалі прыбываць невядомыя «перамоўнікі», якія прапануюць украінскім вайскоўцам не супраціўляцца жаўнерам УС РФ, скласці зброю і перайсці на бок «законнай ўлады Крыму», абяцаючы забяспечыць годныя ўмовы службы і сацыяльную абарону.