29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УДАР: Расейскія вайскоўцы штурмуюць украінскую частку ў Севастопалі

35
УДАР: Расейскія вайскоўцы штурмуюць украінскую частку ў Севастопалі

Расейская армія атакуе частку ўкраінскіх ВМС у Севастопалі, украінцы перагарадзілі ўезд, паведамляе УДАРавец Дзмітрый Білацарковец.

«Расейская армія пачала штурм украінскай часткі ў Севастопалі на Матроса Коткі, 39-ты атрад ВМСУ, адрас - Лазарэўскае 1, нашы перагарадзілі ўезд у частку БТРам і рыхтуюцца да абароны, просяць журналістаў асвятліць ці ехаць туды», - паведаміў ён у Facebook, піша Украінская праўда.

«Зараз аб пазітыве за ноч, нашы адбілі штаб флоту і памежную службу ў Балаклаве, рыхтуюцца адбіць усё астатняе захопленае ЧФ РФ», - заявіў Білацарковец.

«Украінскай праўдзе» ён пацвердзіў, што «расейцы атакуюць 39 навучальны атрад ВМС (ваенны гарадок насупраць Лазарэўскіх казармаў)».

«Украінскага афіцэра - парламентарыя захапілі ў палон. У адным з будынкаў пачаўся пажар. Расейскі КамАЗ (з кунгам, без апазнавальных знакаў) уварваўся на тэрыторыю гарадка праз КПП для транспарту. Нашы перагарадзілі ўезд БТРам. Такім чынам, адрэзалі расейскі КамАЗ ад асноўных сіл, якія засталіся за перыметрам», - паведаміў УДАРавец.

«Расейцы за межамі гарадка выставілі аўтаматчыкаў і пагражаюць пачаць стральбу. З КамАЗа ніхто не вылазіць... На тэрыторыі чуваць, што нехта пусціў аўтаматную чаргу», - дадаў ён пазней.

Фота: AFP

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках