12 жнiўня 2022, Пятніца, 12:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандуючы ВМС Украіны перайшоў на бок сепаратыстаў

106

Дзяніс Беразоўскі публічна зачытаў тэкст прысягі «народу Крыму».

Ён заявіў, што будзе абараняць інтарэсы паўвыспы. Пра гэта камандуючы ваенна-марскімі сіламі Украіны Дзяніс Беразоўскі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Севастопалі. Перад яго выступам самаабвешчаны «прэм'ер» Крыма заявіў аб нелегітымнасці новых уладаў Украіны. У сваю чаргу, Дзяніс Беразоўскі даў клятву выконваць загады Сяргея Аксёнава.

«Я, Беразоўскі Дзяніс Валянцінавіч, прысягаю на вернасць крымскаму народу і абавязваюся абараняць яго, як таго патрабуе статут», - заявіў Беразоўскі на прэс-канферэнцыі ў Севастопалі.

Апошняй яго камандай быў загад украінскім марпехам здавацца расейцам. Загад быў праігнараваны, марпехі заявілі, што будуць абараняць інтарэсы Украіны, паведамляе «Хвиля».

Нагадаем, Беразоўскі быў прызначаны на пасаду галоўнакамандуючага ВМС указам выконваючага абавязкі прэзідэнта Аляксандра Турчынава ад 1 сакавіка.

Раней камандуючым ВМС ВС Украіны быў Юрый Ільін.