19 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Акрэсціна адмовіліся прымаць перадачу для гомельскіх актывістаў

3
На Акрэсціна адмовіліся прымаць перадачу для гомельскіх актывістаў

Для актывістаў, якіх затрымалі за антываенны пікет, адмовіліся прыняць перадачу.

Актывістаў «Маладога фронту» з Гомеля Стаса Булу і Змітра Карашкова затрымалі 11 сакавіка каля расейскай амбасады ў Менску з плакатамі «Пуцін, рукі прэч ад Украіны» і «Не вайне! Пуцін - вораг».

У Цэнтральным РУУС на іх склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні - за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт. 23.4 КоАП РБ). Па рашэнні суда 11 сутак арышту далі Станіславу Булу, 15 сутак арышту - Змітру Карашкову, піша ПЦ «Вясна».

20 сакавіка актывістка Вольга Нікалайчык прынесла хлопцам перадачу ў ЦІП на Акрэсціна. Аднак прымаць прадукты і ваду ў яе адмовіліся. Прадстаўнік адміністрацыі - капітан Бузан - спаслаўся на тое, што жанчына не з'яўляецца сваячкай затрыманых.

«Я казала, што сваякі хлопцаў жывуць у Гомелі, ім цяжка прыехаць у Менск, аднак мяне ніхто не паслухаў», - паведаміла актывістка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках