15 снежня 2018, Субота, 22:55
Дзякую вам
Рубрыкі

Абложаны Данецкі аблсавет прагаласаваў за «рэферэндум»

5

У Данецку прынялі рашэнне правесці «рэферэндум» аб статусе Данбаса.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Gazeta.ua.

Абласныя дэпутаты прынялі рашэнне аб рэферэндуме, які будзе вырашаць «далейшы лёс вобласці».

Дарэчы, у фармулёўцы рашэння не ідзе гаворкі аб магчымасці парушэння суверэнітэту дзяржавы.

Таксама на сесіі самазванец-губернатар Павел Губараў быў абураны, што аблсавет не разгледзеў яго патрабаванняў і заявіў, што будынак АГА акружаны людзьмі, якія яго падтрымліваюць. А гэта, па яго словах, тысячы ўзброеных людзей.

Зараз журналісты знаходзяцца ў памяшканні АГА і не могуць адтуль выйсці.