19 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: На ўтрыманне Крыма Пуціну трэба $5,6 мільярдаў

13
Барыс Нямцоў: На ўтрыманне Крыма Пуціну трэба $5,6 мільярдаў

Каб знайсці гэтыя грошы, улады Расеі ўдвая падымаюць падаткі на малы бізнес.

Пра гэта заявіў адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў у інтэрв'ю gordonua.com.

«У Пуціна заўсёды і ва ўсім адна мэта - умацаваць сваю ўладу ўнутры Расейскай Федэрацыі. Анэксія Крыма сапраўды прывяла да залімітавага рэйтынгу Пуціна ўнутры краіны - звыш 80 адсоткаў! Але гэта, хутчэй, наркатычная эйфарыя, калектыўны псіхоз і істэрыка. Па-сапраўднаму ён ўласную ўладу ў Расеі не ўмацаваў, і доўга гэты пуцінскі рэйтынг не пратрымаецца.

Ужо цяпер, каб утрымліваць Крым, Пуціну трэба мінімум 200 мільярдаў рублёў (каля $5,6 млрд.). Каб знайсці гэтыя грошы, ён прыняў вар'яцкае, зрэшты, як заўсёды, рашэнне: удвая падняць падаткі на малы бізнес. Не для "Газпрама", які мог бы спакойна плаціць гэтыя грошы, а менавіта для соцень тысяч людзей, якія сваім гарбом зарабляюць на хлеб», - заявіў Барыс Нямцоў.

Палітык лічыць, што гэта рашэнне прывядзе да беспрацоўя і знішчэння сярэдняга класа.

«Але Пуціну на гэта напляваць - гэтак жа, як яму напляваць на рускіх, якіх на самой справе ніхто ў Крыме не крыўдзіў. Але Пуцін не пра гэта думае, яго мэта - утрымаць уладу і грошы. Кропка. Іншых мэтаў, напрыклад, падняць Расею, зрабіць усіх шчаслівымі, багатымі, у Пуціна няма.

Так, Пуціну ўдалася крымская авантура. Але якой цаной? Санкцыі, дэвальвацыя... Пуцін ужо загнаў сябе ў абдымкі Кітая, а кітайцы, між іншым, маюць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расеі - Сібір і Далёкі Усход. Тактычна Пуцін выйграў, стратэгічна - прайграў. Гэта татальнае паражэнне прэзідэнта Расеі», - упэўнены палітык.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках