12 жнiўня 2022, Пятніца, 13:01
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужнасць украінскіх салдатаў (Відэа, анлайн)

88
Мужнасць украінскіх салдатаў (Відэа, анлайн)

(абноўлена - 17:02) Бяззбройныя ўкраінскія вайскоўцы вярнулі кантроль над аэрапортам Бельбек.

Падрабязнасці паведаміў журналіст Polskie radio Тарас Шумейка.

Камандзір адмовіўся здаць частку ваеннай тэхнічнай авіяцыі ў Бельбеку вайскоўцам без апазнавальных знакаў, а палкоўнік Юлій Мамчур вырашыў, што частка ўкраінцаў са зброяй застаецца вартаваць у гарнізоне, а частка ідзе на аэрадром.

Каля 50 воінаў без ўзбраення каля 8:40 калонай рушылі на аэрадром, які займаюць вайскоўцы без апазнавальных знакаў, паведамляе «Украинская правда».

«Калі калона падышла да ўваходу на аэрадром разам з прэсай, тут шмат прэсы з усяго свету, - расейскія салдаты пачалі страляць у паветра. А журналістам пагражалі страляць па нагах. Затым выйшаў іх камандзір і правёў перамовы з Юліем Мамчурам. Прычым яны не прадстаўляюцца, нават званнем, адзінае што вядома, што камандзіра расейцаў клічуць Раман», - распавёў журналіст.

Ён адзначыў, што Мамчур патрабаваў, каб украінскім вайскоўцам дазволілі заняць свае працоўныя пазіцыі, і прапанаваў сумесна несці ахову ваенных складоў на тэрыторыі аэрадрома.

«Расейцы пагадзіліся часткова і дазволілі вывесці на пазіцыі тэхнічны нарад, каля 10 чалавек. Мамчур стэлефаноўваецца з камандзірам рускага атрада і патрабуе выканання астатніх патрабаванняў. «Праграма максімум» - патрабуюць ад расейцаў пакінуць тэрыторыю часткі», - сказаў ён.

Расейцы кажуць, што камандаванне не дае загад аб адступленні.

Днём стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль усе аб'екты на аэрадроме Бельбек пад Севастопалем, пад кантролем расейцаў застаецца ўзлётная паласа і караульнае памяшканне.

Фота: Getty Images