20 красавiка 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хіт-парад фэйлаў расейскіх СМІ па сітуацыі ва Украіне

9

У інфармацыйнай вайне самым карысным сродкам з'яўляецца дэзінфармацыя, выдуманыя факты, падстаўныя сведчанні.

Усяго патроху можна знайсці ў апошніх рэпартажах расейскіх дзяржаўных СМІ. Рэдакцыя AIN.UA, грунтуючыся на ўласных назіраннях, склала хіт-парад неаб'ектыўных навінаў пра Украіну «вачамі» расейскіх медыя. Мы наўмысна не ўключалі ў падборку жамчужыну гэтага жанру - праграму «Вести недели» з Дзмітрыем Кісялёвым, так як вылучыць у ёй няма чаго - уся перадача складаецца з дэзінфармацыі і прапаганды. Дарэчы, такой яго праграму прызналі і ў Расеі.

Рэпартажы аб масавым сыходзе ўкраінцаў у Расею

Мала хто ведаў пра тое, дзе ва Украіне знаходзіцца сяло Шагіні, пакуль журналісты «Первого канала» не вырашылі, што менавіта там варта шукаць навалы тысяч украінцаў-бежанцаў, якія накіроўваюцца ў Расею.

Сюжэт азагалоўлены так: «У паўднёвыя рэгіёны Расеі прыбывае ўсё большая колькасць грамадзян Украіны». Хто б мог падумаць, што паўднёвыя рэгіёны Расеі знаходзяцца на заходняй мяжы Украіны:

Што цікава, навіна па сюжэце - да гэтага часу на сайце канала, ніякага каментара ці абвяржэння да яе няма.

Карціна выглядае яшчэ горш, калі пачытаць «РІА Новости»: 675 000 украінцаў прасілі прытулку на 1 сакавіка. Журналісты праекта StopFake патэлефанавалі ў прэс-службу Федэральнай міграцыйнай службы РФ у Белгародскай вобласці і атрымалі адказ: на 15:00 панядзелка ў службу звярнулася 16 украінцаў.

Кадры пратэстаў у Сімферопалі, які на самой справе Кіеў

Казаць аб адным, а паказваць іншае - вельмі папулярны прыём. Вось, напрыклад, тэлеканал «Россия 24», (менавіта там працуе Дзмітрый Кісялёў, калі што), прадставіў рэпартаж пра падзеі ў Сімферопалі. Ва ўмоўным Сімферопалі... Падпісаная карцінка, як «Украіна, Сімферопаль, 26 лютага 2014 г.», а на кадрах - цалкам вядомы цэнтр Кіева:

Само відэа - ніжэй (Кіеў, ён жа Сімферопаль - з 1:43):

Латвійская база падрыхтоўкі ўкраінскіх баевікоў (яна ж - дом адпачынку Aerodream)

Чарговае сведчанне творчага падыходу «Первога канала» да навінаў знайшоў вядомы ў рунэце блогер, пісьменнік і падарожнік Алекс Экслер. Ён прапанаваў чытачам блога азнаёміцца з самім сюжэтам (ёсць на сайце канала). У сюжэце, апроч іншага, гаворка ідзе аб падрыхтоўцы баевікоў Майдана на сакрэтнай базе ў Літве, у доказ паказваюць прыватны домік у Літве з нейкім надпісам, журналіст спрабуе туды пракрасціся, гаспадар пратэстуе.

«Хохма у тым, што сябры з Літвы выдатна ведаюць гэтае месца. Гэта дом адпачынку Aerodream, я ў мінулым годзе падчас паездкі па Літве спыняўся літаральна па суседстве. Дом адпачынку ў тым ліку арыентаваны і на рускамоўных адпачывальнікаў - у іх сайт у тым ліку і на рускай. Так што, вядома, гэта таемная база падрыхтоўкі баевікоў і ёсць. Прыязджайце, вас таксама падрыхтуюць», - піша Экслер.

Неверагодныя прыгоды прамовы Джона Кэры на ІТАР-ТАСС

Агенцтва ІТАР-ТАСС зрабіла навіну па выступленні дзяржсакратара ЗША Джона Кэры, у якой ён казаў пра сітуацыю ва Украіне. У агенцтве падкрэслілі, што па словах Кэры, ЗША не зацікаўленыя ў вяртанні халоднай вайны з Расеяй з-за Украіны. «Мы разумеем, што ў Расеі ёсць інтарэсы ў Крыме. Украінскі ўрад гатовы паважаць пагадненне аб базе. І мы гатовыя дзейнічаць з расейцамі супраць любых хуліганаў, бандыцкіх выхадак, каб стварыць стабільнасць на Украіне і дазволіць украінскаму народу зрабіць свой выбар, які тычыцца будучыні», - цытуе чыноўніка выданне.

Звернемся да арыгіналу прамовы, якую транслявалі на CBS: «Гэта неверагодны акт агрэсіі. Захапіць іншую краіну - гэта сапраўды свядомы выбар прэзідэнта Пуціна. Расея парушае суверэнітэт Украіны». Поўная транскрыпцыя выступлення - па спасылцы на сайце канала CBS.

Па выніках прэс-канферэнцыі прэзідэнта Расеі агенцтва таксама спрацавала вельмі аператыўна, ужо ёсць навіны пад загалоўкам «Акцыі кампаніі Калмійскага, якога прэзідэнт РФ назваў прайдзісветам, таннеюць у Лондане».

Расейцы, якія загінулі ў Крыме

Паводле слоў спікера Савета федэрацыі РФ Валянціны Мацвіенка, у Крыме загінулі расейскія грамадзяне - падчас спробы захопу МУС рэспублікі. Гэта паслужыла падставай для рашэння па выкарыстанні войскаў РФ на тэрыторыі Украіны (відэа з пасяджэння).

Генеральны консул РФ у Крыме гэтыя дадзеныя абверг. Паводле яго слоў, калі да будынка пад'ехаў прызначаны Кіевам кіраўнік МУС Ігар Аўруцкі з суправаджэннем, было выраблена некалькі стрэлаў у паветра. «Паколькі будынак быў блакаваны сіламі самаабароны, меў месца канфлікт, падчас якога мела месца ўзаемная дэманстрацыя сілы», - дадаў генконсул. Дадзеных аб ахвярах у яго няма.

Сакрэтная частка прамовы Джарэда Лета

Вядомы акцёр Джарэд Лета, атрымліваючы «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана, выступіў з прамовай аб летуценніках. У канцы гэтай прамовы былі такія словы: «Усім летуценнікам па ўсім свеце, якія нас сёння глядзяць, у такіх краінах, як Украіна і Венесуэла: вы змагаецеся за вашыя мары, за тое, каб увасобіць немагчымае, і нашы думкі цяпер з вамі».

«Первый канал» гэтыя словы з трансляцыі цэрымоніі выразаў (расейскія каналы не вялі прамога эфіру з цэрымоніі, заявілі, што прыярытэт аддадзены падзеям ва Украіне).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках