28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камандзіра ЧФ Расеі выгналі з базы ВМС Украіны

17
Камандзіра ЧФ Расеі выгналі з базы ВМС Украіны

Караблі Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі блакуюць Паўднёвую ваенна-марскую базу Украіны на возеры Данузлаў.

Пра гэта карэспандэнту Gazeta.ua распавёў афіцэр Паўднёвай ваенна-марской базы Украіны, капітан-лейтэнант Міхаіл. Па словах афіцэра, у цяперашні час на рэйдзе ў возеры Данузлаў знаходзяцца каля васьмі адзінак ЧФ РФ разам з крэйсерам "Масква".

"У возера зайшло судна, якое ставіць пасярод выхаду з Данузлава бочку і тэхнічную маёмасць. Як тэхнічную маёмасць, расейцы выкарыстоўваюць спісаны вялікі супрацьлодкавы карабель "Ачакаў". Такім чынам яны блакуюць выхад і ўваход у вадаём", - удакладніў Міхаіл.

З-за блакавання праходу паміж возерам і морам ні адно судна не будзе мець магчымасці прайсці: ні ваенныя, ні грамадзянскія судны з яхт-клубаў і нават рыбалоўныя.

"Палова ўкраінскага ваеннага флоту, якая грунтуецца менавіта на Данузлаўскай базе, можа апынуцца ў поўнай блакадзе", - адзначыў капітан-лейтэнант.

Ён таксама абурыўся тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін распавядае, што ў Крыме няма расейскіх войскаў, а караблі, якія блакуюць украінскую базу, пад сцягамі РФ.

"Іх, між іншым, ахоўваюць ракетны катэр, рэйдавы буксір і іншыя ваенныя малыя і сярэднія судны", - падкрэсліў Міхаіл.

Вайсковец, акрамя таго, распавёў, што блакаванне ўкраінскай базы каля Наваазёрнага адбываецца і з боку сушы.

"З 2 сакавіка ў пгт. Наваазёрнае знаходзяцца каля 90 узброеных невядомых так званых "самаабаронцаў". У іх 4 "Урала", яны вывесілі сцяг РФ. Цяпер яны падзяліліся на тры групы. Адна група заблакавала нашу частку, дзе захоўваецца зброя, акапалася, стварыла агнявыя кропкі. Яшчэ адна частка размясцілася каля нашых караблёў. Вялікая група з 50 байцоў месціцца ў доме, размешчаным паблізу", - удакладніў украінскі афіцэр.

Паводле яго слоў, расейцы прыходзілі ў вайсковую частку 2 сакавіка, прапаноўвалі здаць зброю, прынесці прысягу на вернасць крымскаму народу, але ім было адмоўлена.

"3 сакавіка да нас прыехаў асабіста камандуючы Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі Аляксандр Вітко, размаўляў у грубай форме з нашым камандаваннем. Ён вельмі па-хамску сябе паводзіў, пагражаў нам. Мы адказалі яму такім жа тонам", - падкрэсліў украінскі афіцэр.

Як следства, на яго думку, Вітко вырашыў адпомсціць і накіраваў у Данузлаў крэйсер ЧФ РФ "Масква".

Нягледзячы на складаную сітуацыю, Міхаіл сцвярджае, што яго база ВМС Украіны ўсім забяспечаная.

"Нам дапамагаюць нашы жонкі і частка мясцовага насельніцтва. Ёсць свабодны выхад з базы. Мясцовыя жыхары Наваазёрнага разблакавалі яго, прагнаўшы КамАЗ з расейскімі вайскоўцамі. Усе нашы афіцэры знаходзяцца на месцы, са зброяй", - падкрэсліў капітан-лейтэнант.

Ён дадаў, што самае галоўнае, каб не было правакацый і пагрозы сем'ям ваеннаслужачых, а таксама каб падзеі на возеры Данузлаў максімальна асвятлялі ўкраінскія і сусветныя СМІ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках