28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз вайну ў Крыме Расея страціла 1,5% ВУП

14
Праз вайну ў Крыме Расея страціла 1,5% ВУП

Дабрабыт расейцаў істотна пагоршыцца ўжо ў гэтым годзе.

Экс-намеснік старшыні НБУ, вядомы фінансіст Аляксандр Саўчанка мяркуе, што за час аперацыі Расеі ў Крыме яна страціла 1,5% свайго ВУП. У эфіры канала БТБ ён адзначыў, што інфляцыя ў краіне замест чаканых 4-5% перавысіць 6%, піша «Карэспандэнт».

«Вось такія непрадуманыя і недружалюбныя акцыі прывялі да таго, што, паводле маёй ацэнкі, Расейская Федэрацыя ўжо страціла 1,5% ВУП, а інфляцыя замест чаканых 4-5% будзе больш за 6%. Гэта вядзе да таго, што дабрабыт расейскіх грамадзян паменшыцца істотна ўжо ў гэтым годзе», - прагназуе эксперт.

Ён дадаў, што падзеі апошніх дзён адлучылі ад расейскага рынка многіх інвестараў як мінімум на некалькі гадоў. «Наступствы вельмі дрэнныя, яны ўжо наступілі. Расейскія страты дзесьці на ўзроўні 60 мільярдаў даляраў. Гэта не толькі адток капіталу, які адбыўся. Ужо шмат капіталу не прыйдзе, паколькі тое, што мела месца адзін раз, можа мець і другі раз. І шмат асцярожных інвестараў не прыйдуць у гэтую краіну на працягу двух-трох гадоў», - сказаў ён.

Пры гэтым эксперт адзначыў, што страты эканомікі Украіны таксама вельмі значныя.

«Па-першае, украінскі фондавы рынак таксама асеў, не так моцна як расейскі. На шчасце, у нас рынак такі маленькі, што гэта ніяк не ўплывае на эканоміку, у адрозненне ад Расеі. Больш істотна пацярпелі крымчане. Зараз Крым пакутуе ад эканамічнай блакады Расеі. Для Крыму галоўнае - гэта турысты. Першыя даходы крымчане павінны былі атрымліваць 8 сакавіка. Традыцыйна ўжо недзе паўмільёна прыязджае ў гэты час, траціць грошы. Цяпер ніхто не паедзе», - рэзюмаваў Саўчанка.

Аляксандр Саўчанка займаў пасаду намесніка старшыні Нацыянальнага банка Украіны з 2005 па 2009 гады.

Фота: AFP

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках