20 красавiка 2024, Субота, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакідае ў Крым новыя войскі

41
Расея перакідае ў Крым новыя войскі

У Крым прыбываюць новыя расейскія караблі з тэхнікай і вайскоўцамі.

Толькі за апошнія суткі да паўвыспы падышлі пяць караблёў, на якіх прыбываюць вайскоўцы і тэхніка. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Ён прыводзіць аператыўныя звесткі, дакладны расклад паводле расейскіх караблёў на гэты момант.

Паводле яго звестак, у раёне на выхад з возера Данузлаў знаходзяцца расейскія караблі: СФП-183, Масква, Штыль, Маланка. Паводле стану на 13.00 з Севастопаля прыбыў Шахцёр і зняты з кансервацыі БПК Ачакаў. Кіл-25 прыбыў з бочкамі, пасля ўсталёўкі якіх плануецца загарадзіць з дапамогай БПК Ачакаў выхад з возера Данузлаў для блакавання выхаду ўкраінскіх караблёў, інфармуе Тымчук.

«Працягваецца нарошчванне сіл на тэрыторыі Крыму. За апошнія суткі ўжо разгружаны пяты карабель: 2-а БДК Балтыйскага флоту (Менск, Калінінград), 2-а БДК Паўночнага флоту (Аленегорскі Гарняк, Георгій Пераможца) і сёння Азоў», - напісаў кіраўнік цэнтра.

Паводле яго звестак, толькі за апошнія суткі высаджаны да 300 чалавек і да 20 адзінак аўтамабільнай тэхнікі з кожнага карабля. Больш за тое, з Азова выгружана сем адзінак БТР-80 і процітанкавыя комплексы «Штурм».

Паводле наяўнай інфармацыі, у Новарасейску яшчэ загружаюць 3 БДК і плануюць перавезці ўжо больш цяжкую тэхніку, піша «Карэспандэнт».

Украіна заклікае Расею вывесці сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Крыму, адзначаючы, што расейскі бок парушае ўсе дамоўленасці і ладзіць правакацыі, блакуючы ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках