19 снежня 2018, Серада, 9:33
Дзякую вам
Рубрыкі

10 тысяч жыхароў Данецка выйшлі на мітынг за адзіную Украіну

45

Прарасейскія сілы пацярпелі паразу на Донбасе.

Прыхільнікаў адзінства Украіны апынулася ў некалькі разоў больш за сепаратыстаў, мітынгоўцаў ля будынка абласной адміністрацыі.

Сёння ў Данецку на плошчу Леніна выйшлі не менш за 10 тысяч чалавек за адзінства Украіны і супраць уварвання Расеі. Людзі скандавалі «Украіна!», «Данецк - гэта Украіна!», «Адзінства!», «Не вайне!», піша «Лiга.НЕТ».

Адначасова з гэтым ля будынка абласной адміністрацыі мітынгуе амаль 1,5 тысяч прарасейскіх сепаратыстаў. Многія з іх, паводле сведчанняў журналістаў, з’яўляюцца жыхарамі Расеі. Мітынгоўцы пайшлі на штурм адміністрацыі, заблакаванай праваахоўнікамі.

Будынак Данецкай аблдзяржадміністрацыі захоплены прарасейскі настроенымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту. Людзі, якія сабраліся, прарвалі кардоны байцоў унутраных войскаў МУС Украіны, пасля выламалі ўваходныя дзверы ў адміністрацыйны будынак.

Фота: novosti.dn.ua

Фота: @novostidnua