24 красавiка 2024, Серада, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фота з Крыма пазналі героя Расеі, узнагароджанага Пуціным

20

Атрадамі «самаабароны» кіруе расейскі падпалкоўнік.

Вайскоўца пазналі на фотаздымках, зробленых у Крыме, недалёка ад заблакаваных ўкраінскіх вайсковых частак, паведамляецца ў спецвыпуску ТСН.

Журналісты, якія працавалі ля Перавальнага, сцвярджаюць, што сярод кіраўнікоў атрада так званай «народнай абароны» быў чалавек вельмі падобны да героя Расеі падпалкоўніка Карпушэнкі Уладзіміра Валер'евіча.

У Сеціве фотаздымкаў вайскоўца няшмат. На адным з фота Карпушэнку зорку героя Расеі яшчэ ў 2000 годзе ўручае сам прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін за баявыя дзеянні ў Дагестане і Другой чачэнскай кампаніі. Іншая фатаграфія зробленая надоечы. На ёй ён ужо сівы і ўжо падобны да мужчыны, якога журналісты зафіксавалі паблізу адной з украінскіх частак.

Нагадаем, учора Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскія вайскоўцы не захоплівалі і не блакавалі аб'екты ў Крыме і выказаў здагадку, што гэтым займаецца мясцовая самаабарона.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках