12 жнiўня 2022, Пятніца, 11:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпасланца ААН выкралі і прымусілі пакінуць Крым

38
Спецпасланца ААН выкралі і прымусілі пакінуць Крым

Спецыяльны пасланец генеральнага сакратара ААН Робэрт Сэры вызвалены з памяшкання крамы ў Сімферопалі.

Раней да крамы падышла група прыкладна з 40-50 грамадзян са сцягамі Расеі і Крыма, якія выкрыквалі прарасейскія лозунгі і не выпускалі нікога з памяшкання, перадае «Голас Амэрыкі».

Аднак некалькі людзей у камуфляжы і журналісты зрабілі жывы калідор, праз які Сэры прайшоў да мікрааўтобусе, на якім змог з'ехаць.

Незадоўга да гэтага да крамы пад'ехалі два аўтамабілі міліцыі, аднак праваахоўнікі не паспелі нічога распачаць.

Сэры планаваў даць прэс-канферэнцыю ў сераду ўвечары, але ў сувязі з інцыдэнтам скасаваў яе.

Да гэтага Сэры знаходзіўся каля Штаба войскаў берагавой абароны ВМС Украіны. Група прадстаўнікоў «самаабароны Крыму» заблакавалі ягоны самаход, прымусілі выйсці з яго, і вымусілі яго адысці ад штаба, пераследуючы па вуліцы. Сэры зайшоў у краму, размешчаную непадалёк, пасля чаго «зялёныя чалавечкі» яго там заблакавалі.

Пасля журналіст Джэймс Мэйтс, які цяпер знаходзіцца на месцы здарэння, паведаміў, што спецпасланец генэральнага сакратара ААН пагадзіўся пакінуць Крым. Ён накіроўваецца ў аэрапорт на аўто.

Пры гэтым натоўп скандуе яму наўздагон «Расея», «Пуцін».

Пасля гэтага ля крамы сабралася вялікая колькасць замежных і ўкраінскіх журналістаў.