29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая высадка расейскіх войскаў у Севастопалі

51
Масавая высадка расейскіх войскаў у Севастопалі

У Севастопалі з дэсантных караблёў ЧФ РФ высадзілася больш за 50 адзінак баявой тэхнікі і каля 500 расейскіх вайскоўцаў.

У Севастопалі ў Казачай бухце з дэсантных караблёў Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі высадзілася больш за 50 адзінак баявой тэхнікі і каля 500 расейскіх вайскоўцаў, паведамляе Севастопальскае інтэрнэт-выданне "Гражданская оборона".

Як стала вядома выданню, у Казачай бухце, у раёне 810-й асобнай брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі было выгружана больш за паўсотні адзінак ваеннай тэхнікі і каля паўтысячы салдат.

Байцы паветрана-дэсантных войскаў, якія выгрузіліся, у тым ліку з вялікага дэсантнага карабля "Азоў" Чарнаморскага флоту РФ, зайшлі ў размяшчэнне часткі расейскай марской пяхоты. Мяркуючы па знешнасці, гэта прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі Расеі.

Як пракаментаваў высадку дэсанту адзін з ваенных экспертаў, прысутнасць вайскоўцаў, прадстаўнікоў расейскіх нацменшасцяў абцяжарыць сцвярджэнне, што расейскіх вайскоўцаў у Крыме няма, а ёсць толькі севастопальская самаабарона.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках