12 жнiўня 2022, Пятніца, 12:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме атакавалі два падраздзяленні Дзяржпамежслужбы

4
У Крыме атакавалі два падраздзяленні Дзяржпамежслужбы

Расейскія вайскоўцы працягваюць ажыццяўляць захоп і блакаванне памежных падраздзяленняў у АР Крым.

Гэтай ноччу адбыўся напад яшчэ на два памежныя аб'екты, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежслужбы.

«Каля гадзіны ночы каля памежнай заставы Масандра з'явіліся невядомыя ў ваенным і цывільным. Неўзабаве прыйшлі яшчэ каля 20 чалавек у ваеннай форме з аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі, якія акружылі падраздзяленне. Выезд з тэрыторыі быў заблакаваны КамАЗам. Памежнікі неадкладна занялі абарону па перыметры ваеннага гарадка, каб у выпадку атакі адціснуць нападнікаў. Памежнікі катэгарычна адмовіліся здацца», - адзначаецца ў паведамленні.

Пасля гэтага блакаванне часова спынілася. Зараз нападаючыя вядуць назіранне за памежным падраздзяленнем.

Другі напад адбыўся на аддзел памежнай службы Еўпаторыя, піша liga.net.

«У тры гадзіны ночы ў падраздзяленне прыбыло восем аўтамабіляў УАЗ, Газэль, КамАЗ і Тыгр з 50 узброенымі мужчынамі ў ваеннай форме. Пад'езд да тэрыторыі падраздзялення заблакавалі аўтамабілем КамАЗ, астатнія транспарты пасля штурму горада заехалі на тэрыторыю. Нападаючыя ўварваліся ў службовыя памяшканні аддзела. Памежнікі не пусцілі агрэсараў у пакой захоўвання зброі і не здалі сістэму кіравання ўчасткам мяжы», - паведамляе прэс-служба.

Вядуцца перамовы, узброеныя людзі спрабуюць аказваць ціск на памежнікаў і патрабуюць перайсці на бок самаабвешчанага ўрада Крыма.

Нагадаем, учора першы намеснік кіраўніка Дзяржпамежслужбы Павел Шышолін паведаміў, што восем падраздзяленняў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны заблакаваныя вайскоўцамі Расейскай Федэрацыі.

Фота: dpsu.gov.ua