25 красавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: Ва Украіну засылаюць сілавікоў з Чачні

35
Крыніца: Ва Украіну засылаюць сілавікоў з Чачні

У распальванні сепаратызму і дэстабілізацыі сітуацыі ва Укране ўдзельнічаюць супрацоўнікі МУС Чачні.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку ўкраінскі выдавец Генадзь Грыгарэнка са спасылкай на ананімную кампетэнтную крыніцы ў Расеі:

«Пазаўчора сустракаў з Чачні свайго сябра. Маёр, мент з глухога раёна, у складзе зборнага атрада з С. ездзіў на заробкі. Там плацяць падвойным тарыфам. З'явіўся нашмат раней – з яго слоў, прапанавалі баявыя выплаты – патройны тарыф і новую камандзіроўку туды, дзе не страляюць. У яго, зрэшты, як і ў большасці ў нас, радня ва Украіне, у нейкім невялікім горадзе.

Карацей, трэнд такі – набіраюць людзей з МУС, арміі і без зброі інфільтруюць да вас. На месцы атрымліваюць зброю і інструкцыі. Калі будзеце жаваць соплі – краіне канец. Становішча вельмі сур'ёзнае.

У нас пастаянна ідзе ратацыя МУС у Чачні, так званыя «камандзіроўкі». З усёй вобласці збіраюць афіцэраў МУС і раз у паўгода робяць іх замену ў сваёй зоне адказнасці. Адпраўляюць іх калонамі са спецтранспарта – браняваныя Уралы, гэтак жа і вяртаюцца. Пытаюся, як трапляюць ва Украіну.

Па грамадзянцы. На сваіх машынах, едуць да сваіх сваякоў. Класіка – дабіраюцца кожны сваім ходам, сваякі выкарыстоўваюцца наўгад, людзі ведаюць, дзе і калі ім трэба быць. Класічная партызанская вайна. Адзінае, на што яны не згодныя – што іх пачнуць адстрэльваць. Ці вы пачняце супраціўляцца, ці вас выпацкаюць ў лайне па самыя вушы».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках