28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Японіі адмяніў візіт у Расею

1
Кіраўнік МЗС Японіі адмяніў візіт у Расею

Прыезд міністра замежных спраў Японіі Фуміа Кісіды ў Расею, запланаваны на канец красавіка, адкладзены.

Новыя тэрміны будуць узгодненыя дадаткова. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч у чацвер, адказваючы на пытанне з нагоды гэтай паездкі. Адразу пасля рэферэндуму ў Крыме японскі міністр запэўніваў, што, нягледзячы на сітуацыю вакол далучэння рэспублікі да РФ, ён не збіраецца адмаўляцца ад візіту ў Маскву і перамоваў на гэтую тэму са сваім калегам Сяргеем Лаўровым.

"Сапраўды, абмяркоўвалася магчымасць правядзення ў гэты час у Маскве чарговага пасяджэння расейска-японскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічных пытаннях, сустаршынёй якой з японскага боку з'яўляецца міністр Фуміа Кісіда", - паведаміў Лукашэвіч, адказ якога апублікаваны на сайце МЗС РФ. Як адзначыў дыпламат, "аднак па ўзаемнай дамоўленасці ў кантэксце ўдакладнення графіка двухбаковых кантактаў было вырашана перанесці дадзенае пасяджэнне".

Канкрэтная дата правядзення мерапрыемства пакуль не паведамляецца.

Візіт японскага міністра быў адкладзены на фоне рэзкага абвастрэння сітуацыі на ўсходзе Украіны, дзе праходзіць "антытэрарыстычная аперацыя" ўладаў, і за некалькі гадзін да пачатку чатырохбаковых перамоваў на гэтую тэму ў Жэневе з удзелам Украіны, ЗША, ЕЗ і Расеі, адзначае агенцтва Reuters.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках