17 чэрвеня 2019, панядзелак, 2:56
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Вярхоўны Савет Крыма захопліваў 45-ы полк спецпрызначэння ПДВ РФ

2

Гэтыя ж вайскоўцы з'яўляюцца «ўдарным ядром» пры штурмах на ўсходзе Украіны.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Па дадзеных суполкі «Інфармацыйны Супраціў», украінскія спецслужбы атрымалі пацвярджэнне, што захоп будынка Вярхоўнага Савета АР Крым 27-га лютага 2014 года праводзіўся вайскоўцамі 45-га асобнага палка спецпрызначэння ПДВ ВС РФ.

«У цяперашні час вайскоўцы гэтай расейскай часткі бяруць актыўны ўдзел у экстрэмісцкіх акцыях на ўсходзе Украіны, з'яўляючыся «ўдарным ядром» і асноўнымі выканаўцамі захопу органаў мясцовай улады і будынкаў сілавых структур. Напрыклад, захоп адмінбудынкаў у Славянску выраблялася менавіта вайскоўцамі 45-га АПСн», - адзначае ён.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасля правядзення незаконнага «рэфэрэндуму» Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне аб далучэнні паўвострава да РФ.

Фота: Reuters