19 красавiка 2024, Пятніца, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўсходзе Украіны не заўважаюць «прыгнёту рускамоўных»

6
На ўсходзе Украіны не заўважаюць «прыгнёту рускамоўных»

Больш за 70% насельніцтва паўднёва-ўсходніх абласцей Украіны не згодныя з сцвярджэннем, што ў краіне парушаюць правы рускамоўных грамадзян.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС) на замову партала ZN.ua 10-15 красавіка.

Адказваючы на пытанне: «Ці згодныя вы са сцвярджэннем, што ва Украіне парушаюцца правы рускамоўнага насельніцтва?», 71,5% рэспандэнтаў адказалі «не» 23,1% апытаных кажуць пра парушэнне такіх правоў.

Што тычыцца правоў украінамоўных грамадзян, то 92,2% удзельнікаў апытання не адчуваюць ніякага прыгнёту. Самы высокі паказчык сярод прыхільнікаў супрацьлеглага меркавання - у Данецкай вобласці (5,4%) і Харкаўскай (4%).

Адносна ўвядзення расейскай мовы як другой дзяржаўнай такіх крокаў ад цэнтральнай улады чакаюць 11% жыхароў паўднёвага-усходу Украіны. Пры гэтым у Данецкай і Луганскай абласцях гэты паказчык вышэй за іншых – па 17,1%. Менш разлічваюць на «моўнай ход» улады ў Днепрапятроўскай і Мікалаеўскай абласцях (па 4%).

Апытана 3232 рэспандэнтаў старэйшых за 18 гадоў у 160 населеных пунктах васьмі рэгіёнаў Поўдня і Ўсходу Украіны - Адэскай, Мікалаеўскай, Херсонскай, Харкаўскай, Луганскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Данецкай абласцях (метадам тэлефонных інтэрв'ю - 1476, метадам асабістых інтэрв'ю - 1756 ). У кожным асобным рэгіёне праведзена не менш за 400 інтэрв'ю.

Хібнасць выбаркі не перавышае 0,95%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках