29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Каламіец: У планах Пуціна - акупацыя Латвіі і выхад на Балканы

52
Аляксей Каламіец: У планах Пуціна - акупацыя Латвіі і выхад на Балканы

Захопам Крыма Расея не абмяжуецца.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ўкраінскага Цэнтра еўрапейскіх і трансатлантычных адносінаў Аляксей Каламіец. Ён перакананы, што пасля Крыма ў планах Уладзіміра Пуціна - выхад на Балгарыю і Сербію, а таксама акупацыя Латвіі. Такое меркаванне эксперт выказаў сёння на прэс-канферэнцыі, піша УНІАН.

«План Пуціна быў і застаецца наступным: пасля Крыма - выхад на Балгарыю, далей - на Сербію, на Боснію і Герцагавіну. Гэта паўднёвы кірунак дзеянняў. Паўночны кірунак дзеянняў - акупацыя Латвіі, поўная дэстабілізацыя ў Фінляндыі, выхад на Грэнландыю і Шпіцберген. Па перакананні нашага цэнтра, быў такі план і ён застаецца ў дзеянні. Проста зараз узятая паўза», - сказаў ён.

Нагадаем, па выніках першага дня двухдзённай нарады кіраўнікоў МЗС краін НАТА ў Брусэлі яе ўдзельнікі прынялі рашэнне павысіць узровень абараназдольнасці краін, якія ўваходзяць у арганізацыю ў кантэксце крызісу ва Украіне. Таксама яны дамовіліся з нагоды канкрэтных мер па дапамозе Кіеву, паабяцаўшы ўзмацніць супрацоўніцтва з ім.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках