18 красавiка 2024, Чацвер, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «нямы мітынг» будуць судзіць сем чалавек

21
За «нямы мітынг» будуць судзіць сем чалавек

На актывістаў з Ліды склалі пратаколы «за ўдзел у мітынгу без слоў», які нібыта адбыўся 25 сакавіка на гарадскіх могілках.

Суд над імі адбудзецца 24 красавіка, перадае «Радыё Свабода».

Грамадскія актывісты з Ліды і Лідскага раёна 25 сакавіка на гарадскіх могілках ушанавалі памяць сябраў беларускіх партый, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. На могілках яны запалілі свечкі і разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг.

На могілках знаходзіліся людзі ў цывільным, якія перапісалі прозвішчы ўдзельнікаў і ўжо 2 красавіка іх пачалі выклікаць у міліцыю. На Станіслава Судніка ўжо склалі пратакол.

«З абвінавачваннямі я не пагадзіўся, паколькі ніякага мітынгу на могілках мы не праводзілі, не было нават выступленняў, але ў пратаколе так і запісана, што мяне абвінавачваюць «за ўдзел у мітынгу без слоў». Больш за тое, напярэдадні я двойчы хадзіў у выканкам і атрымаў вусны дазвол на тое, каб 25 сакавіка на гарадскіх могілках ушанаваць памяць сябраў беларускіх партый, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Да ўсяго нас было там толькі сем чалавек», - распавёў ён.

У той жа дзень з Ліды актывісты арганізавана паехалі ў Воранава, дзе ўшанавалі магілу генерала Кіпрыяна Кандратовіча, які быў ваенным міністрам БНР. Там за імі таксама сачылі людзі ў цывільным і здымалі іх дзеянні на камеру.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках