20 красавiка 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: У Расеі ўсё менш грошай на Лукашэнку з-за Крыма

4
Барыс Жэліба: У Расеі ўсё менш грошай на Лукашэнку з-за Крыма

Адмена нафтавых пошлін для Менска пад пытаннем з-за велізарных страт эканомікі РФ.

Пра гэта заявіў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жэліба каментуючы сайту charter97.org учорашні зварот Лукашэнкі да народа і «парламента».

«Магу сказаць, што нічога новага для выпраўлення той сумнай сітуацыі, якая склалася ў нашай эканоміцы, я не пачуў. Усе гаварылася больш для таго, каб зацікавіць публіку, то ёсць гучала з папулісцкім акцэнтам», - лічыць эксперт.

Эканаміст адзначыў, што прапанова ствараць дэпазіт 10 тысяч даляраў на трэцяе дзіця больш чым папулісцкая, таму што ўзяць грошы на гэта папросту няма дзе.

«Бюджэт бяднее, а ўлады практычна ліквідавалі льготнае крэдытаванне на жыллё. Гэта значыць сацыяльная палітыка чыкільгае. Што ж тычыцца заявы Лукашэнкі аб тым, што ён гатовы падпісаць дамову аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза толькі пры ўмове адмены ўсіх выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, то гэта вялікае пытанне. Таму што калі б не было крымскіх падзей, то ў Расеі, можа, былі б грошы, а Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам і Назарбаевым 29 красавіка ў Менску сказаў бы, што з 2015 года дадзеныя пошліны ў памеры 3,5-4 мільярдаў даляраў застануцца у бюджэце Беларусі. І тады гэтыя грошы дазволяць Лукашэнку падтрымаць зарплаты і больш-менш нармальна выйсці на «выбары». Але сёння гэта вялікае пытанне, бо Расея ўжо закапала ў Крым мільярды, і ёй свеціць закапаць яшчэ больш», - падкрэсліў Барыс Жэліба.

Нагадаем, учора беларускі дыктатар звярнуўся са штогадовым пасланнем да народа і «парламента» ў якім, як заўсёды, не абыйшоўся без папулізму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках