18 красавiка 2024, Чацвер, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ два апазіцыянера прысуджаныя да арыштаў

1
Яшчэ два апазіцыянера прысуджаныя да арыштаў

Двое актывістаў моладзевай арганізацыі "Альтэрнатыва" падвергнутыя адміністрацыйным арыштам.

Увечары 22 красавіка ў Менску ў раёне станцыі метро "Няміга" супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя інфармацыйны сакратар ГА Аляксандр Сцепаненка і адзін з каардынатараў менскай гарадской арганізацыі Уладзімір Сяргееў.

На маладых людзей былі складзеныя пратаколы па артыкуле 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). 23 красавіка суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў актывістаў вінаватымі і асудзіў кожнага з іх на 5 сутак адміністрацыйнага арышту, піша БелаПАН.

Пра лёс актывістаў удалося даведацца падчас камунікацый з дзяжурным супрацоўнікам Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС, калі высвятляліся абставіны затрымання ў гэты ж дзень грамадскага актывіста Іллі Дабратвора.

Уладзіміра Сяргеева затрымалі ў дзень яго нараджэння, пасля завяршэння святочнай сустрэчы сярод сяброў і аднадумцаў арганізацыі.

Кіраўніцтва "Альтэрнатывы" лічыць такія дзеянні ўладаў палітыкай запалохвання актыўных членаў грамадзянскай супольнасці, а таксама спосабам блакавання ад удзелу ў маючым адбыцца "Чарнобыльскім шляху-2014".

Нагадаем, раней таксама быў затрыманы і асуджаны каардынатар "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, які ў знак пратэсту абвясціў сухую галадоўку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках