20 красавiка 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан: Расея заплаціць вялікую цану

18
Хілары Клінтан: Расея заплаціць вялікую цану

Хілары Клінтан выказалася ў падтрымку пашырэння санкцый супраць Масквы.

Пра гэта паведамляе ўкраінская служба «Радио Свобода».

Падчас выступлення ва Універсітэце Канэктыкута яна заявіла, што Расея «заплаціць вялікую цану» за інтэрвенцыю ва Украіне. Былы дзяржсакратар заклікала Захад быць непахісным у сваіх намерах і пры неабходнасці ўзмацніць ціск на прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Хілары Клінтан лічыць, што дзеянні расейскага прэзідэнта паказваюць на яго намеры «вярнуцца ў эпоху Савецкага Саюза».

Раней, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Токіо, прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Расея не выконвае ўмовы Жэнеўскага пагаднення, і ён не спадзяецца, што расейскія ўлады пачнуць гэта рабіць. Абама адзначыў, што Расея пакуль не ўстала на «правільны шлях» і санкцыі супраць яе могуць зрабіць больш жорсткімі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках