23 красавiка 2024, aўторак, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгадка Славянска: Расея ваюе за вялізнае радовішча сланцавага газу

23
Разгадка Славянска: Расея ваюе за вялізнае радовішча сланцавага газу

Славянск стаў гарачай кропкай праз пакладаў сланцавага газу.

Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ТСН.

Журналісты правялі ўласнае расследаванне таямніцы так званага «Юзоўскага праекта», які неахвотна абмяркоўваюць і ў самой Украіне, паколькі ён мае на ўвазе значныя рэсурсы, якія могуць змяніць энергетычную карту свету.

Абставіны ўказваюць на тое, што на Данбасе няма ніякай барацьбы за гуманізм, за федэралізацыю, абарону рускамоўнага насельніцтва, славянскіх патрыётаў і супраць міфічных «бандэраўцаў», піша NEWSru.ua.

Гэта ўсё выдуманыя вобразы, якія стварылі ў крамлёўскіх кабінетах і ўклалі ў галовы шараговых данчан, каб схаваць сапраўдную мэту спецаперацыі Расеі.

Так, у мястэчку Славянск няма ні важных прадпрыемстваў, ні шахт, ні вайсковых частак або навуковых інстытутаў. Аднак ён размешчаны ў самым цэнтры тэрыторыі «Юзоўскага праекта», дзе сканцэнтраваны паклады энергетычнага рэсурсу 21-га стагоддзя – прыроднага газу шчыльных пяшчанікаў, так званага сланцавага газу.

Гіганцкае радовішча ахоплівае частку тэрыторыі Данецкай і Харкаўскай абласцей.

Агульная плошча радовішчы сланцавага газу складае амаль 8 тыс квадратных кіламетраў. Эксперты адзначаюць, што запасы газу ў гэтай зямлі могуць кардынальна змяніць энергетыку не толькі Украіны, але і Еўропы.

«Паводле апошніх пацверджаных дадзеных, амерыканцы цяпер выдаюць, гэта 3,6 трлн кубоў, якія яны выразна бачаць, як іх здабываць. Гэта значны аб'ём, вялікі аб'ём, таму што калі Украіна павялічыць здабычу на 15-20 млрд кубаметраў, то яна ўжо экспарцёрам будзе», – адзначыў гендырэктар цэнтра даследаванняў энергетыкі Аляксандр Харчанка.

Цэнтральная ўлада вельмі перажывае аб гэтым праекце і вельмі асцярожна падбірае словы адносна яго перспектыў. Зрэшты, нават пры такой стрыманасці прыкметная вялікая будучая выгада для Украіны.

«Запасы даволі значныя. Адны з найбуйнейшых у свеце, у Еўропе. Паводле тых ацэнак, якія ёсць, мы можам на 30-40% павялічыць уласную здабычу газу.

Калі ён 20 млрд, вось і палічыце, дзесьці на 10 млрд павялічыць», – паведаміў міністр энергетыкі Юрый Продан.

Нагадаем, 24 студзеня, у Давосе пры ўдзеле экс-прэзідэнта Віктара Януковіча было падпісана пагадненне паміж кампаніяй Shell і «Надра Юзовская» аб падзеле прадукцыі ад здабычы сланцавага газу на Юзоўскам участку ў Харкаўскай і Данецкай абласцях.

Падпісанне гэтага пагаднення выгадна Украіне, паколькі гэта інвестыцыі, за кошт якіх краіна будзе павялічваць уласную здабычу газу, і як вынік – падымаць узровень эканомікі.

Суседзі Беларусі мяркуюць, што развіццё здабычы сланцавага газу спосабам пазбавіцца ад энергетычнай залежнасці ад Расеі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках